Здароўе11

На носе — новая хваля COVID-19. Як падрыхтавацца і ці рабіць прышчэпку?

Сусветная арганізацыя здароўя прагназуе новую хвалю COVID-19 восенню-зімой бягучага года. Тое самае прадказвае і беларускае Мінздароўя з надзеяй, што каранавірус будзе мець непандэмічную, сезонную фазу. Распыталі ў дактароў, як падрыхтаваць арганізм да новых патэнцыйных выклікаў.

Ці варта (рэ)вакцыянавацца перад новай хваляй?

Сітуацыя па захворваннях на COVID-19, па афіцыйнай інфармацыі, стабілізавалася ў маі. Лічыцца, што зніжэнню колькасці пацыентаў паспрыяла ў тым ліку вакцынацыя і рэвакцынацыя дарослага насельніцтва і дзяцей. Па стане на 15 ліпеня ў Беларусі прайшлі поўны курс вакцынацыі 6 395 000 чалавек (бустар пры гэтым мела 16% беларусаў).

Як і раней, выбар у беларусаў абмежаваны трыма прапановамі: «Спутнік V», «Спутнік Лайт» і кітайская вакцына Vero Cell. Але што тычыцца любых відаў прышчэпак — навукоўцы прызнаюць, што вірус мутуе вельмі хутка і ў барацьбе з ім вакцыны ўсё адно будуць так ці інакш крыху адставаць.

Напрыклад, варыянт «Бэта», які з'явіўся ў канцы 2020 года, быў хутка выцеснены варыянтам «Дэльта», актуальным на лета 2021 года і выклікаў новы ўсплёск заражэнняў па ўсім свеце. І сусветнавядомыя Moderna, і Pfizer паспяшаліся пратэставаць абноўленыя ўколы супраць «Дэльты». Яны аказаліся крыху лепшымі за арыгінальную вакцыну, але не нашмат. Але калі ў лістападзе з'явіўся «Амікрон», у яго пепламеры былі дзясяткі мутацый, якія дазволілі яму лягчэй абысці вакцыны. Гэта выклікала выбуховае павелічэнне колькасці выпадкаў захворвання кавідам у наступныя месяцы. 

З іншага боку, менавіта вакцынацыя першапачаткова знізіла смяротнасць і шпіталізацыю ў сувязі з кавід-19, зняла нагрузку з дактароў, а гэта — вельмі нямала, каментуюць дактары.

«Як паказаў досвед папярэдніх гадоў, каранавірус вельмі зменлівы, а значыць распрацаваныя вакцыны для першапачатковага варыянту віруса паступова губляюць сваю эфектыўнасць і не дазваляюць атрымаць дастатковы спецыфічны імунітэт.

Сёння ідуць актыўныя размовы пра тое, што трэба ўдасканальваць наяўныя вакцыны. Але пакуль новых адаптаваных няма, я лічу, што працягваць вакцынацыю нават тым, што мы маем на руках, трэба. Нават не стоадсоткавая абарона ў дадзеным выпадку — гэта ўсё ж абарона», — упэўнены супрацоўнік цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, які пагадзіўся пагутарыць з намі ананімна. 

Ілюстрацыйнае фота

Доктар Валерый Лышчык, які быў загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Гродзенскай універсітэцкай клінікі, а цяпер працуе лекарам у Польшчы, дадае, што агулам цяжка даваць нейкія прагнозы на восень-зіму: пакуль няясна, з якім канкрэтна вірусам COVID-19 мы сутыкнемся, з якой мутацыяй: 

«Пакуль выглядае, што нас можа чакаць знаёмы амікрон, які ў большасці насельніцтва не выклікае сур'ёзных ускладненняў і праблем са здароўем. Здаровы чалавек перанясе яго як звычайную прастуду ці сезонную хваробу — як грып, ратавірус і гэтак далей. У звычайнай сітуацыі чалавек перахварэе на амікрон і атрымае такім чынам натуральны імунітэт і без вакцынацыі.

Увогуле, чым большая частка папуляцыі мае імуналагічную памяць на COVID-19, тым лепш наш арганізм гатовы да новых выклікаў з ім. І ў суме тое, што людзі актыўна вакцыянаваліся, а іншая частка ўжо перахварэла на той жа амікрон — гэта ўсё грае на руку чалавецтву». 

Калега-эпідэміёлаг дадае:

«Я спадзяюся, што ўсё ж інфекцыя восенню-зімой будзе працякаць у лягчэйшых формах і мы больш не зведаем перапоўненасці бальніц і шалёнай нагрузкі ў дактароў».

Маскі ўжо зараз абавязковыя, асабліва для груп рызыкі

Асобна медыкі спыняюцца на групах рызыкі — людзях з хранічнымі захворваннямі, пасля сур’ёзных аперацый — напрыклад, перасадкі органаў ці хіміятэрапіі. У іх арганізм і так знаходзіцца ў стрэсавым рэжыме.

«Такія пацыенты і без таго знаходзяцца ў стане субкампенсацыі, і пару дзён ліхарадкі ці тахікардыі могуць справакаваць абвастрэнне хранічнай хваробы. Ну, і ўвогуле, калі ў чалавека і так няма імунітэту, вірус можа паводзіць сябе непрадказальна. Таму я рэкамендаваў бы людзям з груп рызыкі абараняць сябе любымі даступнымі спосабамі — у тым ліку вяртаць маскі падчас наведвання грамадскіх месцаў, бальніц і гэтак далей», — кажа Валер Лышчык.

Ілюстрацыйнае фота

Такіх жа мер бяспекі медыкі заклікаюць прытрымлівацца працаўнікоў транспартнай сферы, побытавага абслугоўвання, медыкаў, людзей ва ўзросце 65+. Ім жа, на думку спецыялістаў, у першую чаргу няблага «абнавіць» вакцыну, зрабіўшы рэвакцынацыю.

«Вакцынацыя патрэбная людзям ва ўзросце 65+, з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі, астмай, дыябетам, анкалогіяй у анамнезе. Дзеці не ўваходзяць у групу рызыкі», — адзначае на ананімнай аснове педыятр. «Прафілактычныя ж рэкамендацыі агульныя, як для любых ВРВІ: шпацыры на свежым паветры, гігіена рук, вільготнае прыбіранне і праветрыванне памяшканняў».

Як умацоўваць імунітэт?

Эпідэміёлаг нагадвае пра відавочныя, але часта ігнаруемыя рэчы:

«Я б параіла максімальна пазбягаць стрэсавых сітуацый, не перагружаць арганізм празмерна (як фізічнымі нагрузкамі, так і тым, што тычыцца мазгавой актыўнасці), арганізоўваць сабе дні добрага настрою — шукаць пазітыў нават там, дзе, здаецца, яго няма. Рэкамендую таксама часцей выбірацца на прыроду, ну і, вядома, пакуль лета — ужываць больш зеляніны».

Ілюстрацыйнае фота

Таксама медыкі не рэкамендуюць злоўжываць антыбіётыкамі.

«У Беларусі іх часам без патрэбы могуць прызначыць нават дактары, перастрахоўваючыся. Яшчэ горш, калі людзі самі ідуць у аптэку і пасля прымаюць антыбіётыкі самастойна, без рэцэптаў.

Трэба разумець, што наш імунітэт напрамую залежыць ад нашага кішэчніка, гэта самы галоўны орган для яго. У кішэчніку жыве каля трох кілаграмаў бактэрый, яны фарміруюць мікробны пейзаж і не даюць патрапіць у арганізм шкодным рэчывам. Антыбіётыкі ж забіваюць мікрафлору кішэчніка, і імунітэт, адпаведна, таксама падае», — звяртае ўвагу Валер Лышчык.

Чытайце таксама:

Новая хваля каранавіруса наступае, і вакцынаў ад яе няма. Навукоўцы тлумачаць чаму

Як лячыць амікрон у хатніх умовах? Запісалі парады доктара Мартава

Што можа прывесці да раку малочнай залозы і як уплывае на здароўе грудзей стрэс і рэгулярнасць сэксу?

Каментары1

  • Частный детектив
    26.07.2022
    Як падрыхтавацца да чарговай хвалі кавіду ?? У Беларусі ? Ніяк! Спыніце летуценьні. У Беларусі не было, няма, і ня будзе кавіду. :) Памятаю ўсе без масак. Пытаю, чаму. Адказваюць - у нас кавіду няма, "па ціелявізары перадавалі"... У іншага пытаю(які ўжо хварэў аднойчы), чаму ты без маскі ? Так, пагаджаецца, кавід у нас ёсьць, хварэў, кажа, цяжка, але ж ужо перахварэў, то бок з нібы ймунітэтам. Дык я не перахварэў, нічога, што ты мне гэта падагнаць можаш ? Адказвае, маўляў, дык ты ж у масцы...:) Край ня пуганых ідыётаў, кавід такія тэрыторыі абмінае, баіцца заразіцца на йдыятвзм... Таму ніяк...

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў9

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

«Грузія закрываецца». Гутарка з беларусам, які пасля візарану захрас у Арменіі1

Каму першым адключаць гарачую ваду ў Мінску? Спіс

Параўналі цэны на аўтамабілі беларускай і расійскай вытворчасці ў Беларусі і Расіі. Розніца вас здзівіць1

«Сёмая ДНК-экспертыза пацвердзіла: Аляксей з беларускай вёскі Рымуцеўцы — бацька Ханса». Як нарвежац знайшоў бацьку-беларуса праз 78 гадоў7

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву, Новамаскоўcк і Тулу

Беларускі блогер, якога летась затрымлівалі за прыколы, разам з сябрам ідзе пешшу з Мінска ў Маскву2

Амаль 10 гадоў таму ў Беларусі грымела «справа сямнаццаці». Як далей склаўся лёс яе фігурантаў-сілавікоў?2

«Чыстая выпадковасць»: геній іранскага кіно зняў фільм пра былых палітзняволеных, якія атрымалі магчымасць адпомсціць7

«Пацукі, блохі, смецце, а ЖЭУ рапартуе, што ўсё прыбрана». Жыхары Жодзіна абураныя, што мусілі самі ачышчаць падвал2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў9

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць