Эканоміка22

Беларус зняў забыты ўклад праз 23 гады. Што стала са зберажэннямі?

У далёкім 1999 годзе Дзмітрый звольніўся з працы, зняў грошы з укладу і з’ехаў з Беларусі. У 2022-м ён ненадоўга вярнуўся ў краіну і даведаўся, што ўсе гэтыя гады на ягоным укладзе заставаліся грошы. Чытач падзяліўся з сайтам Onlíner выпіскай па рахунку, а журналісты паглядзелі, што адбылося з грашыма за два дзесяцігоддзі захоўвання ў банку.

Чытач: «Падлічыў, што за 23 гады мой уклад дэвальваваўся да долара прыкладна ў 87 разоў»

«22 чэрвеня 1999 года я звольніўся з Ільічоўскай фабрыкі першаснай апрацоўкі воўны. Праз месяц зняў грошы з укладу «Выйгрышны» ў «Беларусбанку» і быў упэўнены, што яго закрыюць. Вярнуўся ў краіну я толькі ў 2022 годзе. Пайшоў у банк, каб разабрацца з іншым сваім рахункам, а касір прапанавала закрыць стары — так я і даведаўся, што ўсе гэтыя гады на ім ляжалі грошы. 12 жніўня 1999 года мне пералічылі на гэты рахунак яшчэ адзін заробак (мабыць, прадпрыемства пасля пераразліку аказалася мне павінна) — да таго часу я ўжо быў за межамі Беларусі», — распавядае чытач.

За гэты час уклад перажыў дзве дэнамінацыі, і кожны год на рэшту спраўна налічаўся даход — ад 11 да 45%.

«Цікава вось што. У жніўні 1999-га мне на рахунак прыйшло 4 млн 515 тыс. рублёў, якія з гадамі ператварыліся ў 48 капеек. Я падлічыў, што амаль за 23 гады мой уклад дэвальваваўся толькі ў адносінах да долара прыкладна ў 87 разоў. Вось гэта я разумею сапраўды «выйгрышны» ўклад», — дзеліцца падлікамі Дзмітрый.

Што гэта за рахунак такі?

Уклады «Выйгрышныя» былі папулярныя ў СССР, калі грошы на розных умовах прымаліся ў насельніцтва аддзяленнямі Ашчаднага банка Савецкага Саюза. Сутнасць наступная: даход па выйгрышных укладах налічваецца ў выглядзе працэнтаў у памеры стаўкі ўкладу «да запатрабавання» (з 2005 года яна складае 0,5 працэнта гадавых) з правядзеннем штогадовай капіталізацыі. Таксама па ўсіх укладах двойчы на год (у красавіку і кастрычніку) праводзіцца спецыяльная латарэя. На кожныя 1000 рахункаў разыгрываюцца 25 выйгрышаў:

• 1 выйгрыш — 900% сярэдняга астатку ўкладу за мінулае паўгоддзе;

• 2 выйгрышы — 450% сярэдняга астатку ўкладу за мінулае паўгоддзе;

• 2 выйгрышы — 225% сярэдняга астатку ўкладу за мінулае паўгоддзе;

• 20 выйгрышаў — 112% сярэдняга астатку ўкладу за мінулае паўгоддзе.

Па кожным укладзе, што перамог у латарэі, вызначаецца сума выйгрышу, якая на працягу 15 дзён паступае на рахунак.

«Розыгрыш праводзіць спецыяльная камісія, у якую ўваходзяць не толькі работнікі банка, але і прадстаўнікі іншых арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў адукацыі», — таксама ўдакладняюць у банку.

Пасля распаду СССР уклады працягнулі сваё мернае жыццё ў «Беларусбанку» (магчымасць адкрыць іх спынілася толькі ў красавіку 2007 года). Пры гэтым наяўныя ўклады «Выйгрышныя» працягваюць ляжаць у банку, а пры жаданні нават папаўняюцца ўладальнікамі. Латарэі па іх таксама праводзяцца.

Высвятляем, хто «з’еў» грошы

Калі меркаваць па выпісцы, то ў латарэі банка Дзмітрый так ні разу і не выйграў, а тысячы сталі коскай пасля нуля ў выніку дэнамінацыі 2016 года. У «Беларусбанку» не змаглі распавесці Onlíner пра прычыны, якія ператварылі грошы на ўкладзе ў пыл, спасылаючыся на закон «Аб абароне персанальных звестак». Таксама засталася невядомай колькасць адкрытых укладаў «Выйгрышных».

Аднак паспрабуем прасачыць, як даўжыня сумы ўкладу з кожным годам станавілася ўсё меншай. Дэнамінацыя ў канцы 1999-га прыбрала тры нулі, і 4,5 млн ператварыліся ў 4,5 тыс. рублёў. Дзякуючы таму, што да 2012 года працэнты ўсё ж капалі, на рахунку было ўжо 4,815 тыс. рублёў (а па курсе долара на гэты дзень — прыкладна $0,5).

Пасля дэнамінацыі 2016 года зніклі яшчэ чатыры нулі — і з 4,815 тыс. атрымалася 0,48 рубля. Да моманту закрыцця рахунку грошы на ім не толькі ператварыліся з мільёнаў рублёў у капейкі, але і з эквівалентных $16,5 сталі роўныя $0,19, гэта значыць, абясцэніліся ў 87 разоў.

«Чытач на сабе зазнаў прычыну, па якой у Беларусі не хочуць даваць крэдыты ў беларускіх рублях без прывязкі да валюты. Рубель — менш стабільная валюта, чым долар, таму і рызыкі па рублёвых укладах вышэйшыя. Бескантрольная эмісія грошай не раз прыводзіла да паскоранай інфляцыі і наступнай дэнамінацыі, якія непазбежна адбіваліся на ўкладах. Па ўкладзе чытача якраз і можна прасачыць некалькі хваляў гіперінфляцыі, — каментуе эканамічны эксперт BEROC Леў Львоўскі. — Наогул, стаўкі па ўкладах у банках рэдка перавышаюць чаканую інфляцыю, а калі і перавышаюць, то на пару працэнтаў.

Вядома, у гісторыі Беларусі здараліся моманты, калі на дэпазіце можна было зарабіць, але ў сярэднім яны дазваляюць у лепшым выпадку захаваць грошы. Калі інфляцыя перавысіла тую, што прагназавалася банкам, то ўкладчык губляе грошы, а крэдытаатрымальнік, наадварот, застаецца ў выйгрышы. Так што калі б гэты чалавек у 1999 годзе ўзяў іпатэку ў рублях, дык ён бы шмат выйграў».

Каментары2

  • Капитан Очевидность
    20.07.2022
    Храните деньги в сберегательной кассе.
  • поўны
    21.07.2022
    стабільнец

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?26

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў3

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў7

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?26

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць