Свет

Літва пра пагрозы Расіі: Мы прывыклі да іх метадаў працы

Міністр эканомікі і інавацый Літвы Аўшрыне Арманайце заявіла, што не ўспрымае сур'ёзна пагрозы Расіі адносна прыпынення транзіту часткі яе тавараў праз Літву ў Калінінград. Па словах міністра, Літва незалежная ад Расіі, бо «не купляе ў яе ні электраэнергію, ні газ», піша Delfi.lt.

Аўшрыне Арманайце, фота Delfi.lt

«Вядома, кібератакі не спрыялі агульнаму і інвестыцыйнаму асяроддзю, але можна сказаць, што мы прывыклі да іх (расійскіх) метадаў працы», — заявіла Арманайце журналістам у панядзелак пасля прэзентацыі Літоўскага касмічнага сектара ў Вільні.

Па словах міністра, з-за прыпыненага транзіту Расія можа аказваць ціск не на Літву, а на іншыя краіны Еўрасаюза, напрыклад, на Германію.

«Што (Расія) магла б зрабіць, дык гэта аказаць ціск на краіны, якія ў большай ступені залежаць ад энергарэсурсаў з Расіі, Германію ці іншыя краіны. Аднак на самай справе мы не бачым такіх прамых эканамічных наступстваў, бо ў Літвы цяпер няма колькі-небудзь значных эканамічных адносін (з Расіяй)», — сказала міністр.

Губернатар Калінінградскай вобласці Антон Аліханаў у сваім тэлеграм-канале ў панядзелак напісаў, што ўлады рэгіёна настойваюць на нераспаўсюджванні абмежаванняў на транзіт у Калінінградскую вобласць. «У якасці меры ў адказ прапануем поўную забарону на рух тавараў (у тым ліку транзітных з трэціх краін) паміж трыма прыбалтыйскімі краінамі і Расіяй (з выключэннем для Калінінградскай вобласці). Гэта дазволіць загрузіць марскіх перавозчыкаў і даць працу калінінградскім партам, якія моцна пацярпелі ад абмежаванняў з боку ЕС», — дадаў Аліханаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?26

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў3

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў7

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?26

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць