Вайна

Падаляк: Ёсць тры складнікі для пералому ў вайне з Расіяй

Украінскія вайскоўцы цяпер толькі гераічна стрымліваюць пераўзыходзячыя сілы ворага, але ёсць тры важныя складнікі для таго, каб у вайне з Расіяй адбыўся пералом, адзначыў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк у сваім твітары.

«Хочам пералому ў вайне? Тры складнікі… Больш інструментаў — хутчэй зачысцім рускіх», — напісаў Падаляк і пералічыў неабходныя рэчы, якія паскораць перамогу Украіны:

  • HIMARS дазваляюць высокадакладна знішчаць тылавыя базы і лагістыку.
  • Цяжкая артылерыя па лініі фронту дазваляе парытэтна адказваць колькасцю на колькасць.
  • Бранятэхніка для «кулакоў прарыву».

Раней Падаляк падкрэсліваў, што ў вайне з Расіяй ужо пачаўся пэўны пераломны момант — толькі за апошні тыдзень УСУ знішчылі 16 варожых пазіцый з расійскімі казармамі і складамі з боепрыпасамі. Аператыўную паўзу, якую вырашылі ўзяць расіяне, Падаляк акурат і звязвае са значнымі стратамі ў іхняй жывой сіле, тэхніцы і боекамплектах. 

Пра тое, што высокадакладныя і дальнабойныя амерыканскія ракетныя сістэмы HIMARS ужо моцна змянілі становішча на полі бою, напісаў у твітар і міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў. Паводле яго слоў, большыя пастаўкі HIMARS, амерыканскіх боепрыпасаў і абсталявання павялічаць сілу Украіны і дапамогуць «дэмілітарызаваць тэрарыстычную дзяржаву».

Цяпер ва Украіне дзейнічаюць дзевяць установак HIMARS або аналагічных сістэм. Яны сканцэнтраваныя на ўдарах па тылах расіян, іхніх штабах і складах. Нядаўна ЗША паабяцалі паставіць яшчэ чатыры HIMARS.

Каментары

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

«Камунарка» прарэкламавала шакалад «Губоповский» у сацсетках32

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Новой газеты» ў Маскве1

Для будучай забудовы ў Мінску забяруць каля 5 тысяч гектараў зямлі ў прыгарадах1

У Мінску ў трамвая на хаду адвалілася кола1

У Вашынгтоне вельмі незадаволеныя дзейнасцю Льва XIV. Папскага нунцыя выклікалі ў Пентагон і чыталі лекцыю пра Авіньёнскі палон3

Дэфіцыт сродкаў СПА ці абхадныя маршруты: чаму аб’екты ў Расіі пастаянна цярпяць ад удараў УСУ3

Раней невядомыя дэталі званка Меркель Ціханоўскай8

У мінскі офіс архітэктурнай студыі ZROBIM architects прыйшлі сілавікі17

У Лодзі памерла 26‑гадовая беларуская студэнтка7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць