15 чэрвеня пачнуць судзіць Людмілу Рамановіч з Маларыты. Яна даслала Лукашэнку антываенны ліст
15 чэрвеня ў маларыцкім судзе пачнецца судовы працэс над палітзняволенай Людмілай Рамановіч, паведамляюць праваабаронцы. Суд пройдзе ў адкрытым рэжыме, суддзя — Таццяна Навумовіч.

Актывістку затрымалі 4 красавіка, а потым змясцілі ў брэсцкае СІЗА. Людмілу абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі з-за ліста, які жанчына даслала ў Следчы камітэт.
Напачатку сакавіка Рамановіч звярнулася з лістом-пратэстам на сайт Адміністрацыі Лукашэнкі. Жанчына выказала пратэст супраць удзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны.
Каментары