Меркаванні

Навошта ўладам забараняць Оруэла і прычым тут Ала Пугачова

Навіну пра забарону ў Беларусі кнігі Оруэла «1984» і тое, ці чакаць гэтага ў Расіі, дзе цяпер таксама выраслі продажы самага вядомага рамана-антыўтопіі, на ютуб-канале «Жывы цвік» абмеркавалі доктар палітычных навук University College of London Уладзімір Пастухоў і Аляксей Венедыктаў.

Уладзімір Пастухоў выказаў здагадку, што прычына забароны кнігі Оруэла ў Беларусі — у жывёльнай палітычнай інтуіцыі Лукашэнкі.

«Ёсць жа такая прымаўка, што ў цвярозага ў галаве, тое ў п'янага на языку. Лукашэнка мае ролю чалавека (у рускай палітычнай сістэме такім чалавекам быў Жырыноўскі), які заўсёды на апярэджанне агучвае нейкія трэнды. Такі трэнд-майстар.

І ён адгадвае момант, калі барацьба пераходзіць з інфармацыйнай плоскасці ў эмацыйную.

Цяпер які цікавы пераломны момант? Ён у тым, што ўлада настроілася не на дысідэнтаў, не на актывістаў, то-бок на іх таксама, але ў цэнтры ўвагі, калі сачыць за піяр-актыўнасцю, у нас Пугачова, Макарэвіч, Грабеншчыкоў, Шаўчук.

Фота: maxgalkinru / Instagram

Чаму раптам такая ўвага да нашай эстраднай тусоўкі? Таму што яны лідары грамадскай думкі.

Яны — эмацыйныя лідары грамадскай думкі.

Цяпер стабільнасць рэжыму трымаецца не на перакананнях ўжо, а на экстазе. Гэта вельмі важны момант. Цяпер вельмі важна трымаць вось гэтую істэрычную ноту. І таму ўсё, што можа збіць экстаз [пад пагрозай].

Сёння, з майго пункту гледжання, для іх [уладаў] галоўны апанент, галоўная пагроза, — гэта тыя, каго Сталін называў інжынерамі чалавечых душ, якім ён надаваў каласальную ўвагу і пра якіх клапаціўся ў ручным рэжыме ‒ гэтага папярэдзіў, гэтага прасунуў».

Таму цяпер, на думку Пастухова, увага пераходзіць на тое і на тых, хто можа збіць менавіта гэтую эмацыйную хвалю.

«А што можа збіць эмацыйную хвалю гэтага захопленага таталітарызму больш, чым кніга Оруэла? Нішто.

Кніга Оруэла — унікальная. Гэта кніга, якая б'е пад дых. Любы, хто не развучыўся чытаць, далей ужо будзе жыць з гэтым у падсвядомасці.

Гэтая кніга адна можа цягнуць за некалькі тыдняў працы канала «Нехта», — кажа Пастухоў.

Менавіта як пагрозу масаваму таталітарнаму захапленню ўлада разглядае і расійскіх зорак, якія выступілі супраць дзеянняў уладаў і вайны ва Украіне.

«Вось чаму сёння Крамлю так не дае спакою асабістае жыццё Пугачовай і Галкіна, чаму столькі грошай і іншых рэсурсаў трацяцца на іх.

Фота: alla_orfey / Instagram

Ды таму што Пугачова для іх страшнейшая, чым 5 тысяч актывістаў, якія выйшлі на Пушкінскую плошчу. Таму што актывістаў, урэшце, узяў і адвёў у аўтазак — з імі зразумела, што рабіць. А што рабіць з Пугачовай — нікому не зразумела. Таму што можаш, у рэшце рэшт, так і застацца ў гісторыі дробным дыктатарам эпохі Алы Пугачовай. Гэта вялікая праблема», — кажа доктар палітычных навук Пастухоў.

Чаму ў Беларусі забаранілі антыўтопію «1984»? Вы не паверыце ў самую імаверную версію 

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска Дар'я распавяла, чаму прынцыпова не пайшла рабіць ЭКА бясплатна. Колькі ў выніку заплаціла?4

Дроны разбамбілі НПЗ у Самары і Краснадарскім краі. А расійская ракета ўшчэнт разнесла пяціпавярховік у Кіеве6

Украінец прывёз з расійскага палона ката. Кот адсядзеў са сваімі гаспадарамі чатыры з паловай гады

З раскошным катафалкам і жалобнай працэсіяй. Каго з беларусаў хавалі ў Вільні з найбольшай помпай?36

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго8

Беларуска знайшла ў марожаным «Каштан» нечаканы прадмет2

Афрыканскі Лукашэнка прысудзіў свайму сыну шэсць гадоў турмы4

У Казахстане раптам адмянілі канцэрт Макса Каржа. Гэта ўжо другі раз12

Трамп заклікаў прыцягнуць да адказнасці Джорджа Сораса11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць