18 красавіка ў Барысаве быў затрыманы сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Леднік.

Па словах партыйцаў, да дома Ледніка пад'ехала машына з гродзенскімі нумарамі. Прычыны затрымання ўдакладняюцца, паведамляе тэлеграм-канал партыі.
Ігар Леднік ужо двойчы прыгаворваўся да адміністрацыйнага арышту. Ён інвалід другой групы, мае праблемы з сэрцам.
Прычыны затрымання ўдакладняюцца.
Гэтымі днямі пракацілася хваля затрыманняў. Учора былі затрыманыя некалькі прафсаюзных лідараў: Сяргей Антусевіч, Аляксандр Ярашук, Аляксандр Бухвостаў, Мікалай Шарах, Віталь Чычмароў. У офісах прафсаюзных арганізацый прайшлі ператрусы.
Чытайце таксама:
Прафсаюзны лідар Сяргей Антусевіч — у СІЗА КДБ
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары