Грамадства

«Да пенсіі дадалі 7%, а брыкет супу падаражэў на 30%!» Случчанка — пра тое, як выраслі цэны на прадукты

Беларусы зноў назіраюць неад’емную ад беларускага эканамічнага цуду зʼяву ‒ рост цэн. І калі перапісванне цэннікаў можна патлумачыць ростам даляра, таксама нязменнага спадарожніка айчыннай стабільнасці, то рост цэн на беларускія тавары выклікае ў людзей шчырае здзіўленне.

Ілюстрацыйнае фота 

Ала Аляксандраўна, жыхарка Слуцка, падзялілася сваім назіраннем з мясцовым выданнем «Курʼер».

«Я жыву на вул. 14 Партызан, хаджу за прадуктамі ў найбліжэйшы супермаркет. Купіла там 16 сакавіка брыкеты гарохавага супу, лідскага ‒ наш беларускі тавар — за 99 капеек. Наступным разам 23 сакавіка прыходжу ў краму і бачу, што гэты ж суп ужо каштуе 1,29 рубля. Я кажу прадаўцу: «Чаму за некалькі дзён наш беларускі тавар на 30 капеек падаражэў?» Яна мне: «Даляр падаражэў».

Пры чым тут даляр для нашага беларускага супу? Яна мне: «Выдаткі на бензін, тое-сёе». Ды не маглі яго за некалькі дзён новы завезці! Потым гляджу, зноў жа наш тавар ‒ мінералка «Дарыда» ‒ 1,49 рубля, а была ‒ 1,19. Што робіцца, незразумела!

Уяўляеце, наш суп за некалькі дзён падаражэў на 30%, а мінералка ‒ на 25! Жанчына, якая стаяла побач, уступіла ў размову: «Гэтак жа пенсію паднялі, што вы хочаце?»

Дык да пенсіі дадалі 7%, а брыкет беларускага супу падаражэў на 30%!

Мы з мужам жывем удваіх, у яго нармальная пенсія. Але я заўсёды хвалююся за іншых.

Вось у мяне сяброўка ‒ адна, адзін кашалёк. Пенсiя ‒ 400 рублёў. І за кватэру заплаці, за лекі. Па ёй такія кошты ўдарылі балюча…

Сыр, кажа, і не мару купіць», ‒ распавяла Ала Аляксандраўна журналістам.

«Калі ў вас застанецца палова цяперашняга заробку ‒ гэта будзе добра». Рынак працы ў Беларусі чакае шок

Паводле даных Белстата, сярэдняя пенсія ў Беларусі склала за люты 2022 года 515,9 рублёў. Такая яна ўжо паўгода. І ўжо 5 месяцаў як рэальная пенсія ў Беларусі падае, то-бок з кожным месяцам пенсіянер можа дазволіць сабе на гэтыя грошы ўсё меншы кошык тавараў.

«Калі ў вас застанецца палова цяперашняга заробку ‒ гэта будзе добра». Рынак працы ў Беларусі чакае шок

Колькі вы зможаце пражыць без заробку? Правілы, як падрыхтавацца і выжыць у крызіс

«Сярэдні клас стане бедным, а бедныя стануць жабракамі». Эксперт пра тое, што чакае расійскі народ праз санкцыі

Каментары

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць