Таццяна Вадалажская сёння пайшла ў Следчы камітэт і адтуль ужо не выйшла, паведамляюць яе калегі па Каардынацыйнай радзе.

Таццяна Вадалажская — метадолаг і сацыёлаг.
Яна паплечніца Уладзіміра Мацкевіча, была экспертам Агенцтва гуманітарных тэхналогій і каардынатарам праграмы стварэння сучаснага ўніверсітэта ў Беларусі «Лятучы ўніверсітэт».
Усё, што вядома па яе справе на гэты час, паведамляюць праваабаронцы.
Упершыню Вадалажская была затрыманая 4 жніўня 2021 года. Тады яна правяла 10 сутак на Акрэсціна, пасля чаго яе адпусцілі ў статусе падазраванай па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). На працягу ўсяго гэтага часу Таццяну некалькі разоў выклікалі на допыты ў Следчы камітэт.
На мінулым тыдні Таццяна падала хадайніцтва ў СК з просьбай аб дазволе выехаць у Літву на лячэнне. Сёння яна пайшла за адказам на сваё хадайніцтва ў СК, але там ёй была прад'яўленая пастанова аб заключэнні пад варту.
Цяпер Вадалажская знаходзіцца ў СІЗА №1 на Валадарскага. Адвакат Таццяны знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні, таму больш ніякіх падрабязнасцяў невядома.
-
Мішусцін: Цана газу для стран ЕАЭС не перавышае 200 даляраў за 1000 кубаметраў
-
Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы»
-
Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г
Каментары