Культура

«Кожная хвіліна існавання пацвярджала відавочнае: ты — саўдзельнік». Вядомы кінакрытык Антон Долін з'ехаў з Расіі

Вядомы расійскі кінакрытык, які асудзіў інтэрвенцыю Расіі ва Украіну, з'ехаў з краіны. Перад ад'ездам на яго дзвярах напісалі «Z», яго мэсэнджары, лічыць крытык, узламаныя. Прыводзім яго пост.

Фота: adolin3 / Facebook

Мы з'ехалі.

Прычын некалькі. Хоць у рэальнасці толькі адна — злачынная вайна ва Украіне, ініцыяваная кіраўніцтвам РФ.

Немагчыма жыць у краіне, нават роднай і любімай, дзе табе затыкаюць рот. Асабліва для чалавека, чый адзіны інструмент — слова.

А яшчэ я проста не мог дыхаць маскоўскім паветрам, у якім людзі працягвалі абмяркоўваць планы, глядзець кіно, праводзіць мастацтвазнаўчыя дыскусіі, хадзіць на вернісажы і прэм'еры, пакуль ва Украіне забіваюць і паміраюць. Кожная хвіліна такога існавання пацвярджала відавочнае: ты — саўдзельнік.

Зразумела, ад'езд — прывілей. І ўсё ж такі лічу важным для пратакола паведаміць: у нас няма ніякіх відаў на жыхарства, другіх пашпартоў, замежных рабочых кантрактаў, адкладзеных грошай (крышачку ўдалося зняць перад выездам), ну і наогул «запасных аэрадромаў» і «перспектыўных планаў».

Пацешна, што ўсё свядомае жыццё я адмаўляўся з'язджаць. Хоць звалі і чакалі.

Мая радзіма — Расія, іншага я ніколі не жадаў. Але ніякай Расеі больш няма. Расія — курыца з адсечанай галавой.

Увесь свет абыруўся дзесяць дзён таму. Жыццё кожнага чалавека, які жыве ў Расіі, які гаворыць па-руску ці хаця б датычнага да рускай культуры, змянілася незваротна. Проста многія (большасць?) яшчэ гэтага не ўсвядомілі.

Ва ўкраінцаў будзе шанец паўстаць з попелу і руін, яны стануць толькі мацнейшымі і змогуць — калі захочуць — забыцца аб перанесеных пакутах. У нас на забыццё не будзе ні магчымасцяў, ні права. Мы затаўраваныя.

Дзесяць дзён я не магу думаць ні аб чым, акрамя вайны. Мне цяжка нават турбавацца за блізкіх, таму што я ўвесь час думаю пра Украіну. У мяне няма там родных, але ёсць сябры-украінцы: муж Кіры Муратавай, цудоўны мастак Жэня Галубенка, які цяпер у Адэсе, мой верны таварыш і высакародны чалавек Сярожа Лазніца, кінакрытык і аўтар «Мастацтва кіно» Наташа Серабракова (яна ў бамбасховішчы ў Сумах), ды і многія іншыя нашы аўтары і крытыкі…

Але справа нават не ў сябрах. Украінцы маюць рацыю, і таму яны перамогуць. Рана ці позна, але непазбежна. Уласна, ужо перамаглі. А мы церпім катастрофу — не, не эканамічную і палітычную. Гэта маральная катастрофа. Бяссілле тых, хто выступае супраць гэтай сістэмы і ўлады ўсе 22 гады, толькі ўзмацняе пачуццё адчаю.

Я ганаруся, што пачынаў сваё дарослае жыццё карэспандэнтам «Эхо Москвы». Тады я асвятляў, яшчэ як інфармацыйнік, выбухі жылых дамоў у Маскве і другую чачэнскую вайну (якую — памятаеце? — патрабавалі называць выключна «антытэрарыстычнай аперацыяй»). Ганаруся і сваім дачыненнем да «Медузы», што бездакорна асвятляла ўсе падзеі цяперашняй вайны.

Як цяпер глядзець кіно, думаць пра кіно, пісаць пра кіно, я не разумею.

Перад ад'ездам, выходзячы з дому на цягнік, мы ўбачылі, што дзверы нашай кватэры пазначылі. Сэнс ясны: «Мы ведаем, дзе жыве твая сям'я, сцеражыся». Ідзіце ведаеце куды, бездапаможныя Zомбі? Як сказаў паэт, «ды ён і не хаваецца».

Фота: adolin3 / Facebook

МЯНЕ НЯМА ДОМА.

Ужо з'ехаўшы, прачытаў у ананімных ТГ-каналах, што «збег з краіны». Прычым дэталі «ўцёкаў» не пакідалі сумневаў: мае мэсэнджары ўзламаныя.

Ну падслухоўвайце і падглядайце, колькі ўлезе. Я вас не баюся. Хаваць мне рашуча няма чаго.

Не вайне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць