Фармкампаніі ва ўсім свеце распрацоўваюць назальныя вакцыны супраць кавіду — у форме спрэю. Прышчэпкі ў такім фармаце могуць праявіць сябе лепш за традыцыйныя бустары, бо яны здолеюць спыняць вірус ужо ў дыхальных шляхах.

Вакцыны, якія ўжо існуюць, дазваляюць стварыць моцны і працяглы імунітэт супраць цяжкага цячэння кавіду. Але ж іх абарона ад віруса мае часовы характар і можа зніжацца, калі з’яўляюцца новыя штамы кавіду, піша New York Times.
Назальныя вакцыны могуць лепей абараняць ад інфекцыі ў доўгачасовай перспектыве, бо яны ствараюць абарону менавіта там, дзе ў арганізм пранікае вірус кавіду — на слізістых абалонках дыхальных шляхоў. А вакцынаваць людзей спрэем было б хутчэй, чым прышчапляць іх ін’екцыямі. Трэба час, каб падрыхтаваць усё належнае для ўколаў, і дасведчаны персанал, які б ведаў, як гэтыя ўколы рабіць.
Што да назальных вакцынаў, іх можна ўводзіць людзям, якія цяжка пераносяць балючыя ўколы, напрыклад, малым дзецям. Такія прышчэпкі таксама дазваляюць не траціць грошы на шпрыцы, іголкі і іншыя матэрыялы, патрэбныя для ін’екцый.
У свеце зараз распрацоўваюць больш за дзесяць назальных вакцын. Магчыма, некаторыя з іх хутка будуць ухвалёныя, і першай з такіх прышчэпак можа аказацца індыйскі прэпарат кампаніі Bharat Biotech. У студзені кампанія атрымала права на шырокамаштабныя выпрабаванні вакцыны ў Індыі. Прэпарат разглядаюць як бустарны для тых пацыентаў, хто ўжо атрымаў дзве дозы супрацькавіднай прышчэпкі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары