Інтэрнэт і СМІ

Рэдактара баранавіцкага выдання Intex-Press пакаралі штрафам за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў

Уладзіміра Янукевіча аштрафавалі на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП за «распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, што ўключаная ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозку з мэтай распаўсюдджвання такой інфармацыйнай прадукцыі».

Уладзімір Янукевіч, фота «Інтэкс-Прэс»

Адміністрацыйная справа разглядалася 18 студзеня ў судзе Баранавіцкага раёна і Баранавічаў, паведамляе БАЖ.

Як патлумачыў Уладзімір Янукевіч, справа тычыцца не выдання Intex-Press, а іншага прадпрыемства — ПУП «Цэнтр Рунь», якое займаецца рэкламай.

«Я з’яўляюся дырэктарам і ў ім, і ў ТАА «Выдавеці дом «Інтэкс-прэс», — распавёў Уладзімір Янукевіч. — Калі падчас ператрусу з гэтых прадпрыемстваў забралі тэхніку, то ў адным планшэце знайшлі нібыта забароненую інфармацыю».

У выніку Уладзіміра Янукевіча прыцягнулі да адказнасці як фізічную асобу, хаця паводле матэрыялаў справы, ён праходзіў як дырэктар ПУП «Цэнтр Рунь».

Такім чынам, Уладзімір Янукевіч пакараны штрафам памерам 20 базавых велічынь: цяпер гэта складае 640 рублёў. Акрамя таго, паводле рашэння суда, на карысць дзяржавы быў канфіскаваны планшэт.

Рэдактар баранавіцкага выдання кажа, што абскарджваць рашэнне райсуда ён не збіраецца. «У сучасных умовах гэта проста выкінутыя сродкі. А нам трэбна ўтрымаць рэдакцыю, на якую працягваецца ціск», — адзначае Уладзімір Янукевіч.

Нагадаем, напрыканцы 2021 года Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да сайта баранавіцкага выдання Intex-Press. У загадзе міністра Уладзіміра Пярцова, паведамлялася, што прычынай блакіроўкі былі «парушэнні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі ў частцы размяшчэння інфармацыі, распаўсюджванне якой забароненае».

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец10

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Усе навіны →
Усе навіны

МАК зняў рэкамендацыі аб адхіленні Расіі ад міжнародных спартыўных спаборніцтваў4

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў16

Новы ўкраінска-брытанскі рэактыўны дрон Griffen упершыню знішчыў расійскі «Шахед»1

У Цнянцы пад Мінскам плануюць пабудаваць новы жылы квартал1

У Жлобіне раскрылі забойства немаўляці, учыненае больш за 20 гадоў таму3

Зяленскі ў Анкары: Вы сапраўды лічыце правільным, каб краіна з такім досведам заставалася па-за НАТА?2

НАТА заменіць амерыканскія самалёты AWACS на шведскія Saab GlobalEye1

Марын Ле Пэн зможа ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Францыі9

Пад Мінскам выставілі на продаж вялізны закінуты санаторый1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец10

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць