«Гэта катастрофа і для яе, і для нас». Айчым Сафіі Сапегі пракаментаваў выстаўленне абвінавачвання дачцэ
Айчым Сафіі Сапегі Сяргей Дудзіч у інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы» пракаментаваў выстаўленне абвінавачвання для яго дачкі. Асноўны артыкул, па якім яе абвінавачваюць, — ч. 3 арт. 130 «Распальванне варожасці».

Па версіі СК, Сапега адміністравала тэлеграм-канал, які займаўся дэанонам сілавікоў. Мінімальны тэрмін па ёй — 6 год з улікам таго, што Сафія заключыла здзелку.
«Са слоў консула і адваката магу сказаць аб яе стане — яна псіхалагічна раздушаная гэтым абвінавачваннем, якое ёй выстаўленае. Да таго, калі мы з ёй размаўлялі, да сярэдзіны кастрычніка, усё ж такі судовае пагадненне — яна не чакала такога абвінавачвання, для яе гэта было ударам. Мінімум 6 гадоў — гэта, вядома, катастрофа і для нас».
«Была надзея, што суда не будзе, а будзе экстрадыцыя ў Расію. Але, відаць, нешта пайшло не так. Консул кажа, што толькі пасля суда можна абмяркоўваць умовы экстрадыцыі. Суд пакуль невядома, калі будзе».
«Далей будзе азнаямленне з боку Сафіі і яе адвакатаў з матэрыяламі справы, а колькі гэта зойме, пакуль складана казаць. Абарона нічога не можа каментаваць, бо падпіска аб невыдаванні.
У нас з Сафіяй ніякай сувязі няма. Мы ведаем, што яна пакуль да 25 снежня пад хатнім арыштам. А што будзе далей — мы не ведаем».
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
-
Пахаваць законна свайго хатняга любімца ў Беларусі можна толькі ў жывёльны могільнік. Парушэнне закону выглядае больш маральна прымальным для многіх
-
Калеснікава: Вайна, якую пачала Расія, не проста супраць Украіны. Гэта вайна супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў
-
Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары