«Белавія» з сёння таксама спыняе перавозку грамадзян Ірака, Сірыі і Емена на рэйсах з Турцыі ў Беларусь
Інфармацыя аб гэтым з'явілася на афіцыйным сайце кампаніі.

«У адпаведнасці з рашэннем кампетэнтных органаў Турцыі з 12.11.2021 грамадзяне Ірака, Сірыі, Емена не будуць прымацца да перавозкі на рэйсах, якія ідуць з Турцыі ў Беларусь. Пасажыры авіякампаніі «Белавія», якія трапляюць пад гэтую забарону, могуць здзейсніць поўнае вяртанне кошту авіябілета без утрыманняў па месцы яго набыцця», — гаворыцца ў паведамленні.
Каментары