Свет

У Маскве правялі ператрус у штаб-кватэры Group-IB. Кіраўнік арыштаваны па падазрэнні ў дзяржздрадзе

Супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі 28 верасня ператрусы ў маскоўскай штаб-кватэры адной з вядучых кампаній у сферы кібербяспекі Group-IB.

Ілля Сачкоў, фота ТАСС

Ператрусы прайшлі ў межах крымінальнай справы, паводле якой затрыманы заснавальнік і гендырэктар кампаніі Group-IB Ілля Сачкоў. Ён адпраўлены ў СІЗА. Суд 28 верасня санкцыянаваў яго арышт на два месяцы. Сачкоў падазраецца ў дзяржаўнай здрадзе, паведамляе meduza.io.

Таксама не ўдаецца звязацца з сузаснавальнікам і тэхнічным дырэктарам Group-IB Дзмітрыем Волкавым.

Group-IB — адна з вядучых расійскіх кампаній у сферы камп'ютарнай бяспекі. Кампанія з 2003 года змагаецца з кібератакамі і анлайн-махлярствам і расследуе высокатэхналагічныя злачынствы. Сярод кліентаў кампаніі Сбербанк, Альфа-банк, «Мегафон» і «Растэх». Таксама Group-IB супрацоўнічае з Інтэрпалам і расійскімі сілавымі структурамі.

У 2018 годзе Group-IB адкрыла прадстаўніцтва ў Беларусі. Увесну 2020 года ААЦ сертыфікаваў прадукт Group-IB — сістэму ранняга прадухілення кіберпагроз Threat Detection System.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца3

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

Француз наведаў Беларусь — назваў кухню неймавернай і ўразіўся колькасці «патрыятычных» плакатаў9

ЗША пачнуць блакаду іранскіх партоў сёння1

Хто такі Петэр Мадзьяр, які перамог Віктара Орбана9

Белы дом абмяркоўвае аднаўленне ўдараў па Іране пасля зрыву мірных перамоў

Трамп абрынуўся з крытыкай на Папу15

Выявілася, што зёлкі лекуюць свіней лепш за антыбіётыкі. Гэтае адкрыццё можа мець далёкасяжныя наступствы і для чалавека3

Ціханоўская павіншавала Мадзьяра з перамогай на выбарах11

«Цыкада» — новы варыянт Covid‑19. Ён больш небяспечны?

Орбан павіншаваў Мадзьяра з перамогай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца3

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць