Свет

Цэнтрабанк Афганістана забараніў здымаць з рахункаў больш за 200 даляраў у тыдзень

Цэнтральны банк Афганістана запатрабаваў, каб усе банкі краіны часова ўсталявалі ліміт на зняцце грошай з асабістых рахункаў кліентаў — не больш за 200 даляраў у тыдзень, гаворыцца ў дырэктыве ЦБ, якую цытуе выданне The Khaama Press.

У дырэктыве сказана, што такое рашэнне прынялі на фоне цяжкасцяў, якія ўзніклі ў Афганістане. ЦБ загадаў усім прыватным банкам краіны аднавіць працу і адзначыў, што кліенты могуць ажыццяўляць электронныя пераводы сродкаў.

Дырэктыва выйшла праз некалькі гадзін пасля таго, як сотні людзей выйшлі на вуліцы Кабула, пратэстуючы супраць закрыцця банкаў і пунктаў абмену валюты. Удзельнікі дэманстрацыі прасілі, каб ім выдалі хоць бы частку грошай.

Банкі Кабула перасталі працаваць 15 жніўня пасля таго, як горад занялі баевікі руху «Талібан». Удзельнікі руху раней абвясцілі, што ўсе банкі адновяць працу 25 жніўня, але многія так і засталіся закрытыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце54

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

«Лепш бы я гэтага не бачыла!» У Threads абурыліся велікоднай інсталяцыяй у Dana Mall. Але не ўсе14

Ад страты касцявой масы да пагаршэння зроку: як космас уплывае на арганізм чалавека5

Лукашэнка расказаў, што самае любімае для яго ў храме21

ДТЗ у Талачыне: кіроўца збіў пенсіянерку на паркоўцы і з’ехаў

Орбана спыталі, ці будзе ён віншаваць Петэра Мадзьяра ў выпадку перамогі апазіцыйнай партыі «Ціса»9

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах19

Кітайскія будаўнікі выйшлі з масавым пратэстам на вуліцы ў Камсамольску-на-Амуры14

5000 еўра на месяц за працу ў беларускай палітыцы? Кныровіч лічыць, што гэта нармальны заробак54

У сеціве з’явіўся першы вялікі альбом велікодных спеваў на роднай мове. Паслухайце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце54

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць