Памежнікі на вучэннях у Гродзенскай вобласці адпрацоўваюць «ліквідацыю ўзброенага фарміравання»
Працягваецца комплекснае аператыўна-тактычнае вучэнне з Гродзенскай пагранічнай групай.

Gpk.gov.by
«Пасля завяршэння баявога зладжвання ў навучальным цэнтры вайскоўцы памежнай групы мабілізацыйнага рэзерву прыбылі ў падраздзяленні граніцы. На працягу тыдня яны прымуць непасрэдны ўдзел у службе па ахове дзяржаўнай мяжы Беларусі, адновяць раней набытыя прафесійныя навыкі і веды», — паведамляе Памежны камітэт.
«У рамках вучэнняў вайскоўцы мабілізацыйнага рэзерву практычна адпрацуюць пытанні па пошуку, выяўленні, блакаванні і ліквідацыі збройнага фарміравання, што пранік з тэрыторыі сумежнай дзяржавы, а таксама будуць прыцягвацца для правядзення рэжымных мерапрыемстваў на прымежнай тэрыторыі».
Каментары