Свет

Памёр расійскі праваабаронца, савецкі дысідэнт Сяргей Кавалёў

Расійскі праваабаронца, удзельнік савецкага дысідэнцкага руху Сяргей Кавалёў памёр у Маскве ва ўзросце 91 года. 

Сяргей Адамавіч Кавалёў быў паводле адукацыі біёлаг, з 1960-х гадоў займаўся грамадскай і праваабарончай дзейнасцю.

У 1966 годзе арганізаваў у Інстытуце біяфізікі збор подпісаў пад зваротам у прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР у абарону Сіняўскага і Даніэля. А з 1968 года стаў актыўным удзельнікам руху ў абарону правоў чалавека ў СССР. З 1971 года быў адным з галоўных удзельнікаў выдання «Хронікі бягучых падзей» — машынапіснага інфармацыйнага бюлетэня савецкіх праваабаронцаў.

У 1974 г. Кавалёва арыштавалі па абвінавачванні ў «антысавецкай агітацыі і прапагандзе». Праз год суд у Вільні прысудзіў яму сем гадоў зняволення. Тэрмін адбываў у калоніі строгага рэжыму «Перм-36» і ў Чыстапольскай турме; затым у высылку быў адпраўлены ў Магаданскую вобласць.

Пасля падзення СССР браў актыўны ўдзел у праваабарончай дзейнасці ў Расіі, з вялікай сімпатыяй ставіўся да беларускага дэмакратычнага руху.

Каментары

Цяпер чытаюць

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу22

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Усе навіны →
Усе навіны

Раней невядомыя дэталі званка Меркель Ціханоўскай6

У мінскі офіс архітэктурнай студыі ZROBIM architects прыйшлі сілавікі16

У Лодзі памерла 26‑гадовая беларуская студэнтка7

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек7

На Брэстчыне ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі22

У сеціве вірусяцца фоты рознакаляровага Месяца. Ён сапраўды такі?4

У Расіі аб'явілі «экстрэмісцкай арганізацыяй» «Мемарыял»3

Абнавілі спісы прафесій, якія даюць права на датэрміновую пенсію. Яны значна скараціліся2

«Усё гэта вартае таго». Экіпаж «Артэміды» вяртаецца на Зямлю і правёў прэс-канферэнцыю ў космасе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу22

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць