Свет

У ЕС шкадуюць аб рашэнні Мінска пакінуць праграму «Усходняга партнёрства»

ЕС шкадуе, што Беларусь прыняла рашэнне ў адказ на санкцыі Брусэля пакінуць праграму «Усходняга партнёрства». Пра гэта заявіла ў панядзелак ТАСС прадстаўніца замежнапалітычнай службы ЕС Набіла Масралі.

«Еўрасаюз шкадуе аб рашэнні рэжыму Лукашэнкі прыпыніць свой удзел у праграме «Усходняга партнёрства». Гэтая праграма накіравана на ўмацаванне адносін паміж Еўрасаюзам і краінамі-партнёрамі», — заявіла яна, выказаўшы меркаванне, што гэта рашэнне «з'яўляецца дэманстрацыяй пагарды да беларускага народа».

Паводле яе слоў, Еўрасаюз лічыць заклік Мінска адклікаць для кансультацый пасла Еўрасаюза з Беларусі «крокам да самаізаляцыі» і заклікае захаваць адкрытымі каналы для камунікацыі.

«Настойваючы, каб кіраўнік місіі ЕС у Беларусі быў адкліканы для кансультацый у Брусэль, беларускія улады зрабілі яшчэ адзін крок да самаізаляцыі, — заявіла яна. — Захаванне каналаў камунікацыі адкрытымі мае вырашальнае значэнне ў момант крызісу».

У сваю чаргу кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль заявіў, што Еўрасаюз гатовы працягваць супрацоўніцтва з беларускім народам.

«Нягледзячы на рашэнне рэжыму Лукашэнкі прыпыніць удзел Беларусі ва «Усходнім партнёрстве», мы гатовыя працягваць працаваць з беларускім народам для ўмацавання сувязяў, развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва і вырашэння агульных праблем», — напісаў дыпламат.

Каментары

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?40

Фрыдман: Вашынгтон дазволіў Ірану захаваць твар, Расія нічога не выйграла21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць