Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зафіксавалі 923 выпадкі каранавіруса, а выпісаныя 1155 чалавек.
Учора было 895 выпадкаў.
Агулам з пачатку пандэміі зарэгістравалі 405 663 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 398 742 пацыенты.
За мінулыя суткі выканалі 17 605 тэстаў (за ўвесь час — 6 533 921 тэст).
Цяпер чытаюць
«Трэба сесці і размаўляць. Калі не атрымліваецца — устаць і пайсці». Коўл заявіў пра неабходнасць дыялогу паміж Беларуссю і Літвой на ўзроўні міністраў замежных спраў
Каментары