
«Мая Марына — гэта для мяне самая выдатная беларуска, якую я ведаю», — кажа яе муж Васіль Кішкурна.
Муж галоўнай рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай Васіль Кішкурна расказаў пра ператрус, затрыманне жонкі і сітуацыю вакол Tut.by.
Васіль Кішкурна паведаміў, што адваката да Марыны Золатавай не пусцілі, бо сёння не будзе следчых дзеянняў. Наколькі зразумеў муж, яна ў статусе падазраванай. Золатавай сказалі, што яе адвязуць на Акрэсціна.
«Шмат год у мяне было такое дзіўнае пытанне: ну як гэта можа быць у нашым становішчы, што праўда — на паверхні? Гэта тое пытанне, з якім я жыву шмат-шмат год».
«Я ведаю, што б далей ні было, як бы ні складваўся мой ці Марынін лёс далей, я ведаю: гэта не дарэмна. Што мы звычайныя беларусы, якія любяць сваю Бацькаўшчыну, любяць сваю краіну, сваіх людзей, свой народ. І я ведаю, што Марына, яе дзеўкі, ну і хлопцы таксама, — яны з народам і са сваёй краінай».
-
Ты рускамоўны чалавек свету ці ты чалавек беларускі? Кейс Насты Рагатко
-
«Валасы дыбарам». У ютубе з'явіліся відэаролікі па гісторыі Беларусі, ад пачатку да канца напісаныя штучным інтэлектам
-
Наста Рагатко: Усіх, хто супраць удзелу беларусаў у івэнтах расіян, я чакаю ўбачыць на кірмашах польскіх, брытанскіх, іспанскіх
Каментары