Міліцыя правярае сігнал пра мініраванне сталічнага прадпрыемства. Праводзіцца эвакуацыя
У Мінску міліцыя правярае паведамленне аб мініраванні ААТ «Крыён», што на вуліцы Сярова.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».
Паведамленне аб мініраванні паступіла ў панядзелак каля 6-й раніцы на электронную пошту прадпрыемства.
— На месца выбылі супрацоўнікі міліцыі, прымаюцца неабходныя меры бяспекі, працуе сапёрна-піратэхнічная група. Праводзіцца эвакуацыя, — паведамілі ў сталічнай міліцыі.
ААТ «Крыён» ажыццяўляе дыягностыку, рамонт і агляд газавых балонаў.
Каментары