Навука і тэхналогіі

Марсаход Perseverance удала сеў на Чырвоную планету і пачынае пошук слядоў жыцця

Пасадка марсахода Perseverance («Настойлівасць») на Чырвонай планеце прайшла ў зададзеным раёне. Пра гэта паведаміў у чацвер прадстаўнік Нацыянальнага ўпраўлення ЗША па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы (NASA), піша ТАСС.

Паводле яго слоў, апарат крануўся паверхні Марса прыкладна за 1,7 км на паўднёвы ўсход ад цэнтра зададзенага раёна пасадкі ў кратары Езера. Аўтаматызаваная сістэма пошуку месца пасадкі вызначыла ўдалае і адносна роўнае месца.

Групы навукоўцаў ужо аналізуюць дасланыя здымкі. Усталяваныя на марсаходзе навуковыя інструменты будуць актываваныя ў бліжэйшыя некалькі тыдняў.

У першыя некалькі зямных сутак галоўнай задачай з'яўляецца наладка праграмнага забеспячэння і абсталявання планетахода, у тым ліку сістэм для перадачы звестак на зямлю. Акрамя таго, будуць зробленыя панарамныя здымкі, каб удакладніць характарыстыкі мясцовасці. Пазней, як чакаецца, марсаход зробіць некалькі кароткіх паездак — прыкладна на 5 м і назад.

На працягу трох тыдняў спецыялісты NASA маюць намер выбраць месца для правядзення выпрабаванняў замацаванага на марсаходзе верталёта Ingenuity («Вынаходлівасць»). З яго дапамогай, у прыватнасці, плануецца рабіць фатаграфіі. Чакаецца, што Ingenuity зробіць першы палёт вясной.

Калі ўсе праверкі будуць завершаны, марсаход распачне пошук слядоў жыцця ў мінулым на Чырвонай планеце. Perseverance павінен ажыццявіць збор узораў грунту, у прыватнасці, у месцах, дзе калісьці было возера.

Сляды існавання жыцця на Марсе могуць быць выяўленыя ў выглядзе страматалітаў — выкапняў найпрасцейшых арганізмаў. Perseverance павінен змясціць узоры пароды і грунту прыкладна ў 40 спецыяльных кантэйнераў. Плануецца, што большую іх частку ў 2026 годзе забярэ іншы марсаход. Чакаецца, што кантэйнеры будуць пагружаныя на спецыяльны пускавы апарат, які выведзе іх на арбіту Марса. Далей ўзоры падбярэ іншы апарат, які павінен даставіць іх на зямлю. У NASA разлічваюць, што гэта адбудзецца ў 2030-я.

Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

У Тэнерыфэ прыбыў круізны лайнер з успышкай хантавіруса. Пасажыраў эвакуіруюць і адправяць у свае краіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць