Грамадства

Карпенка анансаваў змяншэнне прыёму ў ВНУ на некаторыя спецыяльнасці

Лічбы прыёму ў навучальныя ўстановы па некаторых спецыяльнасцях плануецца паменшыць, заявіў сёння журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае БелТА.

Фота Надзеі Бужан

«Цяпер ідзе праца над лічбамі прыёму, а таксама іх абмеркаванне з кожнай канкрэтнай навучальнай установай. Да 1 красавіка яны павінны быць апублікаваныя на сайтах устаноў адукацыі. Адразу магу сказаць, што будуць змяншацца на 6% лічбы прыёму па шэрагу гуманітарных спецыяльнасцяў, у прыватнасці, на эканамічныя і юрыдычныя», — адзначыў Ігар Карпенка.

Акрамя таго, ён агучыў неабходнасць перагледзець суадносіны лічбаў прыёму на бюджэтную і платную формы навучання.

«Гэта ненармальна, калі на платнае навучанне набіраюць у пяць разоў больш чалавек, чым на бюджэтнае. Потым мы сутыкаемся з тым, што першыя не ведаюць, куды ўладкавацца на працу. Тут трэба знайсці разумны баланс.

Таксама неабходна перагледзець лічбы прыёму на завочнае навучанне», — падкрэсліў міністр.

Аднак у гэтым выпадку ўзнікае іншая праблема: зніжэнне колькасці платных месцаў ўплывае на бюджэт навучальнай установы. «Для ВНУ гэта рэальныя грошы, яны зарабляюць на развіццё базы. Выйсце адно — сур’ёзна працаваць з нашымі замежнымі партнёрамі для таго, каб нарошчваць экспарт адукацыйных паслуг», — перакананы Ігар Карпенка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў Дэмакратычную партыю галоўным ворагам ЗША пасля Ірана15

Дырэктараў пачнуць штрафаваць за вялікія зарплаты7

Навукоўцы: хімікаты ў нарошчаных валасах могуць павышаць рызыку раку грудзей

Колькасць палітвязняў у Беларусі ўпершыню за чатыры гады знізілася да 897 чалавек2

УСУ заявілі пра знішчэнне ў Бранскай вобласці расійскіх ЗРК «Бук»1

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

У Слонімскім раёне да вядомай валанцёркі чыноўнікі без папярэджання прыйшлі палічыць сабак, якіх яна ўтрымлівае за ўласны кошт5

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць