Азаронак зрабіў на Акрэсціна фота з градуснікам на сцяне, ён паказвае +20. Аказалася, што градуснік ляжаў на батарэі ФОТАФАКТ
«Чай з малінавым варэннем» заўважае дэталь з візіту тэлевядучага СТБ Рыгора Азаронка ў ізалятар на Акрэсціна. На адной з фатаграфій на батарэі ляжыць нешта, падобнае да градусніка. Следам ідзе фота з градуснікам на сцяне, ён паказвае +20. Градуснік прылеплены скотчам.
Тэлепрапагандыст адрэагаваў на такі канфуз: «Распавядаю, для чысціні эксперыменту мы вырашылі яшчэ і батарэі замераць».

Цяпер чытаюць
Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца
Каментары