Грамадства

Дэпутаты ПА АБСЭ абмяркуюць беларускае пытаньне

Дэпутаты ўжо запісаліся для ўдзелу ў дыскусіі. Пра гэта нашаму радыё сёньня паведаміў па тэлефоне з Брусэлю, дзе 3 ліпеня пачалася чарговая сэсія Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Як мы ўжо паведамлялі, дыскусію адносна сытуацыі ў Беларусі 5 ліпеня арганізуе кіраўніца спэцыяльнай групы ў справах Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Ута Цапф.

Сёньня Анатоль Лябедзька правёў шэраг кансультацый з дэпутатамі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, якія прадстаўляюць Нямеччыну, Чэхію. Славаччыну ды іншых дэлегацый. У часе сустрэчаў абмяркоўваўся іхні ўдзел у заўтрашняй дыскусіі адносна сытуацыі ў Беларусі.

Да гэтага часу няпэўна, у якім фармаце пройдуць дэбаты, паколькі афіцыйная дэлегацыя Нацыянальнага сходу на чале зь віцэ-сьпікерам Палаты прадстаўнікоў Сяргеем Забалотцам пакуль не пацьвердзіла свайго ўдзелу ў круглым стале. Першага сакратара Партыі камуністаў (Беларускай) Сяргея Калякіна гэта не зьдзіўляе:

(Калякін: ) «Тут як вызначыць Лукашэнка, так і будзе».

Дарэчы, Сяргей Калякін сёньня ў другой палове дня накіраваўся ў Брусэль для дапамогі Анатолю Лябедзьку. Менаваіта лідэры дзьвюх партыяў і будуць прадстаўляць беларускую палітычную апазыцыю падчас дэбатаў. Ці ёсьць надзея, што дыскусія прынясе плён? Лідэр АГП гаворыць, што на гэта перадусім спадзяюцца міжнародныя парлямэнтары:

(Лябедзька: ) «Ёсьць нейкая такая надзея, што можна праз звычайныя мэханізмы, дэмакратычныя працэдуры ўзьдзейнічаць, паўплываць на сытуацыю. Адказам на гэта будзе нават тое, ці пойдзе афіцыйны бок на ўдзел у круглым стале».

У цэнтры дыскусіі будуць праблемы правоў чалавека і зьмены выбарчага заканадаўства. Аднак у Брусэлі зьбіраюцца пачуць ад афіцыйнай беларускай дэлегацыі і тое, як Беларусь выконвае свае абавязаньні ў рамках АБСЭ. Пра гэта гаворыць і кіраўнічка спэцыяльнай рабочай групы ў справах Беларусі спадарыня Цапф:

(Цапф: ) «І, канечне, я маю намер абмеркаваць і некаторыя іншыя тэмы, што стаяць на парадку дня нашай рабочай групы».

Паводле Анатоля Лябедзькі, у абмеркаваньні беларускага пытаньня возьмуць удзел некалькі дзесяткаў дэпутатаў ПА АБСЭ. Прагназуецца, што да пачатку дыскусіі колькасьць міжнародных парлямэнтароў, якія хочуць абмеркаваць гэтае пытаньне, узрасьце. На карысьць гэтага сьведчыць ранейшы досьвед – непасрэдна ў дзень дэбатаў да раней заяўленых дэпутатаў абавязкова далучаецца яшчэ пэўная колькасьць.

Радыё Свабода

Каментары

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?40

Фрыдман: Вашынгтон дазволіў Ірану захаваць твар, Расія нічога не выйграла21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць