Свет

Аліеў і Пашынян гатовыя правесці перамовы ў Маскве

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян і прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявілі пра гатоўнасць прыехаць у Маскву для перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі ў Нагорным Карабаху. Пра гэта Пашынян і Аліеў сказалі ў інтэрв'ю расійскаму агенцтву ТАСС.

«Нагорна-карабахскі канфлікт павінен вырашацца выключна мірным шляхам, гэта наша пазіцыя. На жаль, Азербайджан не згодны з гэтым пунктам гледжання. І я гатовы прыкласці ўсе неабходныя намаганні, каб дасягнуць такога выніку, у тым ліку і паехаць, сустрэцца, пагаварыць», — сказаў прэм'ер Арменіі, адказваючы на ​​пытанне, ці гатовы ён прыехаць у Маскву.

У сваю чаргу, Аліеў заявіў, што азербайджанскі бок гатовы «сустрэцца і ў Маскве, і ў любым іншым месцы, для таго каб пакласці канец супрацьстаянню і знайсці шляхі ўрэгулявання». Прэзідэнт запэўніў, што ў Баку «гатовыя для любых кантактаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць