Улада5757

Казулін і Пазняк падпісалі зварот да Еўрасаюзу, Мілінкевіч адмовіўся

Калі грамадзянская супольнасць Беларусі не будзе ўключана ў новую палітыку «Усходняе партнёрства», то гэтая праграма фактычна стане легітымацыяй рэжыму Лукашэнкі, гаворыцца ў дакуменце.

Калі грамадзянская супольнасць Беларусі не будзе ўключана ў новую палітыку «Усходняе партнёрства» Еўрасаюза, то гэтая праграма фактычна стане легітымацыяй рэжыму Лукашэнкі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве лідэраў беларускай апазіцыі, якая была распаўсюджана 7 мая ў Празе на прэс‑канферэнцыі ў чэшскім МЗС.

Дакумент падпісалі старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, старшыня Беларускай сацыял‑дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч, лідэр Кансерватыўна‑Хрысціянскай партыі — БНФ Зянон Пазняк, палітык Аляксандр Казулін.

Яшчэ адзін з запрошаных у Прагу ў ліку лідэраў беларускай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч не падпісаў зварот. Ён мяркуе, што ўдзел Беларусі ў праграме «Усходняе партнёрства» трэба ў кожным разе вітаць, не абстаўляючы ніякімі ўмовамі, бо ўдзел, незалежна ад Лукашэнкі, выгадны Беларусі і паспрыяе яе еўрапейскай трансфармацыі.

«Я падтрымліваў ў асноўным змест гэтай заявы, — заявіў Мілінкевіч у інтэрв'ю радыё «Свабода», — але такія заявы павінны быць вельмі пісьменнымі і выверанымі. Там ёсць сцвярджэнні, якія не маюць факталогіі. Напрыклад, гаварылася аб тым, што ў Расеі і кіраўніцтва Беларусі ёсць план, як разбурыць «Усходняе партнёрства».

Роля «Траянскага каня» адводзіцца Беларусі. Я ніводнага такога факту не ведаю, таму прапанаваў гэты пункт зняць. Такія меркаванні не ўключаюцца ў сур’ёзныя заявы. І прапанаваў свой тэкст, але большасць была за тое, каб гэты тэкст пакінуць».

На думку падпісантаў дакументу, «гарантыя правоў грамадзянскай супольнасці і кожнага чалавека павінна стаць умовай супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі». Лідэры апазіцыі таксама звярнулі ўвагу на «антыкультурны характар рэжыму ў Беларусі». На іх думку, «культура сёння — адна з важнейшых умоў суверэнітэту краіны».

Беларускія палітыкі заклікалі да пяці рэкамендацый Еўрасаюза для нармалізацыі адносінаў з Беларуссю дадаць яшчэ адну — «забеспячэнне свабоднага развіцця беларускай культуры, адукацыі і творчасці». Прадстаўнікі беларускай апазіцыі лічаць, што сярод прыярытэтных кірункаў праграмы «Усходняе партнёрства» павінны быць «абарона беларускай культуры ад сістэматычнага знішчэння антыбеларускім рэжымам».

У галіне эканомікі дэмакратычныя лідэры адзначылі такія важныя сферы, як энергетыку і пастаўкі энергетычных рэсурсаў. Яны таксама выказаліся за аблягчэнне візавага рэжыму для грамадзян Беларусі.

Лідэры апазіцыі заклікалі палітыкаў ЕС звярнуць увагу на важнасць [не дапусціць] фарміравання агульнай стратэгіі Лукашэнкі і яго ўсходніх саюзнікаў у адносінах да праграмы «Усходняе партнёрства».

Марына Рахлей, БелаПАН; МБ

Каментары57

Цяпер чытаюць

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?12

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Усе навіны →
Усе навіны

«Усё з-за бабулі». Дональд Трамп даў незвычайнае тлумачэнне імкліваму росту свайго сына Бэрана5

У Беларусі забаранілі ездзіць зімой на ўсесезонных шынах6

Што рабіць, калі ў крамах не выдаюць рэшту некалькі капеек8

У Лошыцы рыхтуюць да адкрыцця даўгабуд «Мандарын»3

У Беларусі дазволілі таніроўку шкла ў аўтамабілях12

9 жніўня — пяць гадоў з пачатку пратэстаў у Беларусі. Спіс акцый у розных гарадах і краінах15

Ці паладзіў Ціханоўскі з Вячоркам?11

Знаёмая аддала мінчуку стары вясковы дом на хутары — той ператварыў яго ў шэдэўр11

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?12

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць