Выбары-202099

Праваабаронца пра абмежаванні назіральнікаў: Выбары перайшлі ў стадыю спецаперацыі

У ЦВК на сваім пасяджэнні 22 ліпеня абмеркавалі пытанне з абмежаваннем колькасці назіральнікаў ва ўчастковых выбарчых камісіях, звязаўшы гэта з пандэміяй каранавіруса.

Як адзначыла сёння старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, падчас датэрміновага галасавання сябры выбаркамаў знаходзяцца ў цесных памяшканнях, а цяпер працягваецца эпідэмія каранавіруса, а за імі назіраюць назіральнікі, якія нібыта «камандуюць, што ім рабіць». У Нямеччыне, расказала яна, прыгразілі забараніць праводзіць выбары, бо памяшканне не адпавядае нормам сацыяльнага дыстанцыянавання.

Ярмошына прапанавала ў асноўны дзень галасавання, 9 жніўня, паменшыць колькасць назіральнікаў да пяці адначасова і не больш за 50% ад складу камісіі, падчас датэрміновага галасавання, агулам — не больш за тры адначасова. Прыярытэт будуць мець тыя назіральнікі, хто акрэдытаваўся раней.

Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч заявіў, што выбары згубілі свае апошнія атрыбуты выбарчай кампаніі:

«Сённяшняе рашэнне ЦВК — гэта фактычна поўнае перакрэсліванне ўжо апошніх выбарчых працэдур у краіне. Гэта пярэчыць прынцыпу галоснасці, які прадугледжаны арт. 13 Выбарчага кодэкса. Цяпер улады праводзяць выбары са сваімі выбарчымі камісіямі і сваімі назіральнікамі, а пры такой структуры немагчыма наогул казаць ні пра якія стандарты свабодных, справядлівых і дэмакратычных выбараў.

Прыкра, што Ярмошына прыкрываецца інструкцыяй Міністэрства аховы здароўя, быццам бы дбаючы пра здароўе людзей, але ў іншым яна не хітрыць, бо ўсе яны баяцца маральнага ціску на сяброў УВК. Цяжка фальсіфікаваць выбары, калі за табой сочаць так шмат людзей. Гэта адказ на тую актыўнасць грамадства і жаданне назіраць за выбарамі. Улады баяцца любой грамадскай актыўнасці і адказваюць на гэта сваімі звыклымі метадамі.

Спачатку ўлады закрылі УВК да 24 ліпеня, не праводзячы працу па акрэдытацыі назіральнікаў, затым праз чорны ўваход напампавалі ўчасткі сваімі фэйкавымі назіральнікамі з праўладных арганізацый, а затым зрабілі фармальнасць у выглядзе сённяшняга рашэння.

Фактычна выбары згубілі свае апошнія атрыбуты выбарчай кампаніі і перайшлі ў стадыю спецаперацыі па захаванню статус-кво ў краіне».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Пекла ў Расіі: удары па нафтаперапрацоўцы паглыбляюць паліўны крызіс і мяняюць уяўленні Трампа пра перспектывы Украіны9

Пекла ў Расіі: удары па нафтаперапрацоўцы паглыбляюць паліўны крызіс і мяняюць уяўленні Трампа пра перспектывы Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

З якой бульбы лепш за ўсё рабіць дранікі7

У Вільні прайшла акцыя салідарнасці са Статкевічам3

Былы кіраўнік Прэзідэнцкага аркестра трапіў пад атаку дронаў у Данецку9

Кіруючыя партыі Германіі губляюць папулярнасць — чаго не скажаш пра «Альтэрнатыву для Германіі»18

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?39

У якіх беларускіх гарадах жыве больш за 100 тысяч чалавек2

«Мяне сустрэлі ў штыкі. Казалі: а дзе нашы дактары?» Як у мінскай паліклініцы працуюць дактары з Ірака і Туркменістана82

У Ашмянах з’явіліся незвычайныя лаўкі — на валунах1

Знакаміты расійскі цыркач з «Дзю Салей» ратуе стары млын у беларускай вёсцы і просіць пра талаку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пекла ў Расіі: удары па нафтаперапрацоўцы паглыбляюць паліўны крызіс і мяняюць уяўленні Трампа пра перспектывы Украіны9

Пекла ў Расіі: удары па нафтаперапрацоўцы паглыбляюць паліўны крызіс і мяняюць уяўленні Трампа пра перспектывы Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць