Выбары-20207979

Ярмошына абмежавала колькасць магчымых назіральнікаў да мінімуму

Падчас пасяджэння Цэнтральнай выбарчай камісіі 22 ліпеня Лідзія Ярмошына, спаслаўшыся на складаную эпідэміялагічную абстаноўку, прапанавала зменшыць колькасць назіральнікаў на ўчастках, піша Tut.by.

Кіраўнік ЦВК нагадала пра тое, што, нягледзячы на паляпшэнне сітуацыі з каранавірусам, яна ўсё роўна працягвае выклікаць насцярожанасць.

Яна спаслалася на звесткі Міністэрства аховы здароўя, згодна з якімі каля 41 тысячы беларусаў з'яўляюцца кантактамі першага ўзроўню альбо заражаныя COVID-19 і знаходзяцца на каранціне — і гэта не ўлічваючы тых, хто цяпер у бальніцах.

— Я разумею, што гэта будзе непапулярнае рашэнне, але прапаную на перыяд гэтай электаральнай кампаніі паменшыць колькасць назіральнікаў.

Да пяці чалавек — у асноўны дзень галасавання. А ў дні датэрміновага галасавання да трох.

Член ЦВК з правам дарадчага голасу Павел Дзік задаў пытанне Лідзіі Ярмошынай, ці ёсць сэнс у такім рашэнні з улікам таго, што падчас выбараў праз участак праходзіць вялікая колькасць людзей.

— Праходнасць і знаходжанне ў адным памяшканні — розныя рэчы — парыравала кіраўнік ЦВК. — І гэта бяспека не толькі сябраў камісіі, але і назіральнікаў, якія знаходзяцца там пастаянна. Так, будуць праветрывання і ўборкі, але нельга ж спыніць працэс галасавання для нейкіх праветрыванняў і ўборак. І потым хачу падкрэсліць,што і эпідэміялагічная абстаноўка, і тая фізічная і маральная, якая неабходная членам участковых выбарчых камісій, каб яны не адчувалі маральнага, эмацыйнага і фізічнага ціску — яна ім проста неабходная.

Рашэнне было прынята аднагалосна.

Па ўчорашніх звестках, цяпер зарэгістравана 42 856 назіральнікаў, пры тым што колькасць участкаў у гэтым годзе складае 5767, выходзіць, што на кожны ўчастак можна раскідаць ўжо амаль па сем з паловай назіральнікаў. Улічваючы, што назіральнікаў будуць выбіраць зыходзячы з таго, хто першы атрымаў акрэдытацыю, каля траціны назіральнікаў ужо не патрапяць на ўчасткі ў асноўны дзень галасавання.

Ёсць падставы меркаваць, што ў лік дапушчаных назіральнікаў трапяць найбольш людзі ад БРСМ, Федэрацыі прафсаюзаў, Саюза жанчын, Саюза ветэранаў ды іншых пралукашэнкаўскіх ці кантраляваных уладамі арганізацый і партый.

***

Паводле афіцыйных звестак, у Беларусі за ўвесь час зафіксавалі 66 348 выпадкаў каранавіруса, але ўжо выпісаныя 58 592 чалавекі, у цяперашні час хварэюць 7 249 чалавек.

Каментары79

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве39

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаве падлетак так загруз у гразі, што выцягвалі ратавальнікі2

Краўцоў, Азараў, Луцкіна… Сталі вядомыя 174 прозвішчы асоб, якія паспрабуюць трапіць у Каардынацыйную раду28

Аднаго з узорных работнікаў Мазырскага НПЗ асудзілі па справе Гаюна1

У Германіі мужчын прызыўнога ўзросту абавязалі ўзгадняць з Бундэсверам працяглы выезд за мяжу3

«Веславаць не трэба, але эмоцый не менш». Як выглядае прагулка па пойменных дубровах Прыпяці3

Спікер армянскага парламента: Арменія можа выйсці з АДКБ і ЕАЭС, калі Масква будзе ісці на абвастрэнне4

«Прабачце мне, даследчыкі, за ўсё». Фёдар Паўлючэнка адказаў Уладзіславу Чаховічу23

Бацька дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага працуе ў кіраўніцтве выканкама? Не, гэта не так20

«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве39

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць