Грамадства

Затрыманым у Навагрудку людзям далі штрафы. А судзілі чамусьці ў Карэлічах

Затрыманых у Навагрудку яшчэ 21 чэрвеня сёння судзілі ў Карэлічах. На выезд быў скіраваны старшыня Навагрудскага раённага суду Васіль Аляхновіч, паведамляе «Гарадзенская вясна».

У выніку, паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманыя, якія правялі амаль двое сутак у Карэліцкім ізалятары часовага ўтрымання, былі асуджаныя да штрафаў:

Алег Аляшкевіч —да 4 базавых велічынь штрафу (108 рублёў).

Андрэй Акулінскі —да 30 базавых штрафу (810 рублёў).

Сяргей Казак — да 4 базавых велічынь штрафу (108 рублёў).

Дзмітрый Рубень — да 30 базавых штрафу (810 рублёў), паводле іншых звестак, толькі да 2 базавых штрафу (54 рублі).

Пячко Сяргей — да 10 і 15 базавых штрафу па двух пратаколах (270 і 405 рублёў).

Аляксандр Камісараў — да 25 базавых агулам па двух пратаколах (405 рублёў).

Паводле папярэдняй інфармацыі, усіх асуджаных ужо адпусцілі.

Акрамя гэтага ўчора ў Навагрудку проста з працы міліцыянты забралі Вікторыю Жук. Яе доўга трымалі ў пастарунку, і невядома, ці ўжо адпусцілі. А між тым, у Жук муж-інвалід і малое дзіця дома. Міліцыянты спрабавалі затрымаць яшчэ пару маладых людзей, якія 21 чэрвеня былі ў цэнтры Навагрудка, проста стаяўшы ў ланцугу. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць