Здарэнні4949

У Віцебску памёр 25-гадовы грамадзянін Расіі. Расійскія тэлеграм-каналы ў шаленстве

У Віцебску раптоўна памёр 25-гадовы грамадзянін Расіі Данііл Лапацюк. Увечары 6 красавіка хлопца прывезлі ў бальніцу, уначы ён памёр.

Данііл — ураджэнец расійскага Омска. У Віцебску ён жыў фактычна сам. Працаваў то тут, то там: кіроўцам таксі, рамонтнікам камп’ютараў, спрабаваў рабіць сайты…

Маці і сястра яго жывуць у Францыі, бацька хлопца, фатограф Сяргей Галавач, жыве ў Расіі. Менавіта бацька апублікаваў эмацыйны пост у сацсетках: маўляў, сын памёр ад пнеўманіі.

Дакладная прычына смерці пакуль невядомая. Афіцыйнае заключэнне будзе выдадзена толькі 8 красавіка, кажуць сябры Данііла.

Бацькі Лапацюка дакладнай інфармацыі таксама не маюць — падрабязнасці паведамляюць ім віцебскія сябры хлопца.

«У яго была астма і слабае здароўе. Магчыма, ён памёр ад прыступа набытага дыябету», — разважае яго сястра Соф'я.

«Наша Ніва» звязалася з адным з сяброў.

«У Данііла была астма. І раптам яму стала вельмі кепска, проста ў адзін момант. Мы адвезлі яго ў бальніцу ўвечары 6 красавіка, — кажа сябар Лапацюка. — Але ці то ўначы, ці то раніцай Данііл памёр у рэанімацыі. Пнеўманія гэта была ці каранавірус — казаць рана. Цела яшчэ не аддалі. Як і калі яго будзем хаваць, пакуль не вырашана.

Але магу сказаць дзве рэчы. Па-першае, у бальніцы ў Данііла знайшлі павышаны ўзровень цукру ў крыві. То-бок, фактычна, дыябет, пра які ён і сам не ведаў — да дактароў яго было не зацягнуць.

І другое. Я гаварыў з дактарамі, і ўпэўнены, што яны зрабілі ўсё патрэбнае, каб выратаваць Даніілу жыццё».

Хаваць Данііла будуць сябры ў Віцебску. Бацькі і сястра не паедуць у Беларусь праз закрытыя межы.

Тым часам расійскія тэлеграм-каналы падхапілі эмацыйны допіс бацькі хлопца. Паплечнік расійскіх ліберальных палітыкаў, экс-журналіст НТВ Антон Красоўскі напісаў у тэлеграме: маўляў, калі ў Беларусі здарылася такая сітуацыя, то ці павінна існаваць сама Беларусь? Гэта паведамленне рэпосцяць прарасійскія каналы, арыентаваныя на беларускую аўдыторыю.

Каментары49

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве39

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская шпіёнка была ў адносінах з трансгендарнай амерыканкай, якая працавала на ўкраінскую разведку10

Ад гародніны і рыбы да насення і мёду. У Мінску пачаў працу вясновы кірмаш

Трамп нагадаў Ірану пра свой ранейшы ультыматум і даў яму 48 гадзін9

Да балтыйскага ўзбярэжжа Германіі прыплыў гарбаты кіт і сеў на мель. Яго тыдзень спрабавалі ўратаваць, але не змаглі

У Аўстрыі хлопца судзілі за тое, што адправіў у Германію паштовай пасылкай жывую котку4

У Смаргоні ў першым матчы футбольнага сезону мяч на поле даставілі на трактары ВІДЭА2

Цвіль у пакоі за 1000 даляраў і планы на пяцігодку. Як беларуска будуе кар’еру ў Ганконгу3

У Барысаве падлетак так загруз у гразі, што выцягвалі ратавальнікі2

Краўцоў, Азараў, Луцкіна… Сталі вядомыя 174 прозвішчы асоб, якія паспрабуюць трапіць у Каардынацыйную раду28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве39

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць