Улада88

Макей на прыёме ў гонар Касцюшкі цытаваў Бжэзінскага. А Марзалюк зладзіў яму авацыю

«Збігнеў Бжэзінскі назваў Тадэвуша Касцюшку цудоўным героем дзвюх братэрскіх нацый — палякаў і беларусаў, які змагаўся не толькі за сваю свабоду, але і за свабоду амерыканцаў», — заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на прыёме ў гонар дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі.

«Як і для Беларусі, шлях да суверэнітэту ЗША, Польшчы і Літвы быў доўгім і цяжкім», — адзначыў беларускі міністр.

Сённяшні прыём на сёмым паверсе гатэля DoubleTree by Hilton быў незвычайны.

Незвычайны, таму што найчасцей прыёмы дае адна краіна, а запрашэнні на сённяшнюю імпрэзу мінскі бамонд атрымаў ад імені адразу двух дыпламатаў: пасла Польшчы Артура Міхальскага і часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур.

Больш за тое, на прыёме прысутнічалі адразу два міністры замежных спраў: беларускі Уладзімір Макей і літоўскі Лінас Лінкявічус.

Да ўдзельнікаў прыёму ў відэазапісе звярнуліся таксама дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа і міністр замежных спраў Польшчы Яцак Чапутовіч.

Аб'яднаў чатыры краіны ўраджэнец Беларусі, патрыёт Рэчы Паспалітай і герой вайны за незалежнасць ЗША Тадэвуш Банавентура Касцюшка.

Хоць дата не круглая — 274-я гадавіна са дня нараджэння, але атмасфера на прыёме была асаблівая, і гэта звязанае з тымі пераменамі, якія адчуваюцца ў адносінах Беларусі і краін Захаду.

Раней дзень нараджэння Касцюшкі ў Мінску так не адзначаўся.

Фота Надзеі Бужан.

«Наша мерапрыемства прысвечанае аднаму з самых вядомых і славутых у свеце ўраджэнцаў Беларусі Тадэвушу Касцюшку, імя якога важна для Беларусі, ЗША, Польшчы і, з улікам гістарычнага кантэксту, Літвы. Нас прыцягвае ў Касцюшку неверагодны размах яго асобы», — сказаў Уладзімір Макей.

«Паўсюдна Тадэвуш Касцюшка пакінуў па сабе глыбокі і незабыўны след», — перакананы кіраўнік беларускага МЗС.

Як адзначыў Уладзімір Макей, заслугі Тадэвуша Касцюшкі былі высока ацэненыя яшчэ пры жыцці. Ён атрымаў ганаровае амерыканскае і французскае грамадзянствы. Атрымліваў таксама шчодрыя грашовыя і зямельныя падарункі, у тым ліку ад кангрэсу ЗША, брытанскага парламента, урадаў Швецыі і Францыі, расійскага імператара Паўла I.

«Выхадзец з тэрыторыі сённяшняй Брэсцкай вобласці Тадэвуш Касцюшка ў прамым сэнсе слова заклаў камень у падмурак адной з самых паважаных у ваеннай сферы навучальных устаноў — Ваеннай акадэміі ЗША ў Вэст-Пойнце. Дарэчы, днямі ў Беларусі з візітам знаходзіўся адзін з былых студэнтаў гэтай акадэміі, дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа, з якім была размова аб неабходнасці далейшага развіцця двухбаковых адносін. Ён таксама сказаў, што кожны ў акадэміі ведае імя Тадэвуша Касцюшкі. Сённяшняе мерапрыемства шмат у чым з'яўляецца яркім працягам гэтага візіту».

Міністр замежных спраў Беларусі звярнуў увагу, што ёсць розныя меркаванні датычна дзейнасці Тадэвуша Касцюшкі, як, дарэчы, кожнай выключнай асобы ў гісторыі. «Але, нягледзячы на ​​неадназначнасць ацэнак фігуры Касцюшкі, не ставіцца пад сумнеў велічыня яго ўздзеяння на людзей і ход гістарычных падзей», — заявіў Уладзімір Макей.

Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства таксама заявіў, што Беларусь з павагай ставіцца да агульнай гісторыі, нават калі ў ёй ёсць спрэчныя старонкі. Не трэба дзяліць, каму больш — Беларусі, Літве, Польшчы, ЗША ці нават Швейцарыі або Францыі належыць імя Касцюшкі», — лічыць міністр.

Кожную прамову прысутныя сустрэлі апладысментамі. Падкрэслена доўга і эмацыйна пасля прамовы Уладзіміра Макея пляскалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк і доктар гістарычных навук Валянцін Голубеў, якія стаялі ў гэты момант побач.

Варта адзначыць, што раней Ігар Марзалюк не раз даказваў, што Касцюшка — герой польскі, а не беларускі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння25

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы Беларусі і Украіны праходзіць найбуйнейшы абмен палоннымі ў фармаце 1000х10007

«Мы ўсе рускія». Дэпутат Дзяржаўнай думы заявіў, што мэта вайны — стварыць адзіную дзяржаву Расіі, Беларусі і Украіны25

На пажары ў Камянецкім раёне загінулі двое дзяцей

У Расіі мама папрасіла знаёмага ўтапіць сваю 12-гадовую дачку, бо тая кепска сябе паводзіла1

«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць14

Схемы, па якіх дзейнічае ГБ. Выйшла расследаванне пра піцерскіх сексотаў ФСБ

Памёр 19-гадовы мінскі міліцыянер16

«Шмону ўжо няма»: як цяпер правяраюць беларусаў на мяжы з Літвой

У самым сэрцы Варшавы пачала сваю працу беларуская крама Vyraj1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння25

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць