Пажар быў зафіксаваны 8 студзеня каля 4‑й раніцы на чацвёртым паверсе пяціпавярховага дома ў мікрараёне Камсамольскі.

Фота: mogilev.mchs.gov.by
84‑гадовая гаспадыня і яе 60‑гадовы сын выжылі дзякуючы суседу Віталю Кісялёву. Мужчына пачуў крыкі аб дапамозе і без ваганняў уварваўся ў ахопленую агнём кватэру.

Фота: mogilev.mchs.gov.by
Спачатку Віталь выцягнуў жанчыну, якая ляжала недалёка ад дзвярэй, у бяспечнае месца, а пасля вярнуўся, каб знайсці сына гаспадыні, які спаў за сталом на кухні, і таксама эвакуяваў яго.
Выратаваныя былі дастаўленыя ў бальніцу, медыцынскі агляд паказаў, што яны не пацярпелі.

Фота: mogilev.mchs.gov.by
Эвакуацыя іншых жыхароў пад’езда не спатрэбілася. Прычына пажару вызначаецца. Разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём падчас курэння сына гаспадыні.
Каментары