Грамадства

Новая кіраўніца Дэпартамента міграцыі Літвы — за больш строгую міграцыйную палітыку, каб не было злоўжыванняў

Прапануецца, каб грамадзянін трэцяй краіны мог атрымаць часовы дазвол на жыхарства і права на працу, калі ён адпавядае хаця б адной з умоў: мае адпаведную кваліфікацыю або працаваў не менш за адзін год за апошнія тры гады.

Індрэ Гасперэ і міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч, фота МУС Літвы

Новая кіраўніца Дэпартамента міграцыі (ДМ) Літвы Індрэ Гасперэ кажа, што міграцыйную палітыку ў Літве трэба ўзмацніць такім чынам, каб перашкодзіць злоўжыванням і падробцы дакументаў грамадзянамі трэціх краін, якія прыбываюць у краіну, піша LRT.

Па яе словах, Літва не імкнецца скараціць колькасць мігрантаў як такую, аднак хоча палепшыць кантроль над іміграцыйным працэсам.

«Пазіцыя Дэпартамента міграцыі яшчэ не сфармулявана, але, як я разумею, у тым ліку і як былы службовец Міністэрства ўнутраных спраў, пазіцыя МУС заключаецца ва ўзмацненні міграцыйнай палітыкі. Але ўзмацненне толькі для таго, каб не было злоўжыванняў міграцыйнымі працэдурамі», — сказала Гасперэ ў эфіры радыё LRT у пятніцу.

«Няма такой мэты, каб мы хацелі паменшыць колькасць мігрантаў як такую. Мы хочам ўзмацнення, каб не было злоўжыванняў, каб не падаваліся падробленыя дакументы, каб людзі не прыязджалі па адных падставах, а знаходзіліся ў Літве па іншых», — адзначыла яна.

Па словах кіраўніцы дэпартамента, існуюць розныя спосабы маніпуляцыі іміграцыйным працэсам — напрыклад, прыезд у Літву на падставе навучання пры фактычнай працы або заключэнне фіктыўных шлюбаў.

«Ёсць шмат выпадкаў (…) злоўжыванняў самім працэсам іміграцыі», — падкрэсліла яна.

Як раней паведамляла агенцтва BNS, у снежні Сейм прыступіў да разгляду ініцыятывы ўрада па карэкціроўцы міграцыйнай палітыкі.

Прапануецца, каб грамадзянін трэцяй краіны мог атрымаць часовы дазвол на жыхарства і права на працу, калі ён адпавядае хаця б адной з умоў: мае адпаведную кваліфікацыю або працаваў не менш за адзін год за апошнія тры гады. Папраўкамі таксама плануецца ўзмацніць парадак прыезду студэнтаў.

Новая кіраўніца ДМ таксама падкрэсліла, што будзе імкнуцца да большага інтэгравання мігрантаў.

«Каб мы супрацоўнічалі з супольнасцямі замежнікаў і бачылі агульны інтарэс — што інтэграцыя ў наша грамадства адпавядае і іх інтарэсам. Ад гэтага выйгралі б усе мы. Таму я лічу інтэграцыю і вывучэнне літоўскай мовы вельмі пазітыўнай зменай», — сказала Гасперэ. Яна таксама адзначыла, што замежнікі павінны вывучаць літоўскую мову, асабліва мігранты, якія працуюць у сферы паслуг.

«Яны маглі б адаптавацца і вывучыць літоўскую мову хаця б на нейкім узроўні. Цяпер варта было б патрабаваць сертыфікат узроўню А1 (узровень валодання літоўскай мовай — BNS) ад усіх людзей, якія працуюць у сферы паслуг. Таму што гэта проста знак павагі да дзяржавы», — сказала Гасперэ.

Шматгадовая супрацоўніца МУС Гасперэ кіруе Дэпартаментам міграцыі з чацвярга, змяніўшы на гэтай пасадзе Эвеліну Гудзінскайце.

ДМ вырашае пытанні прававога становішча замежнікаў у Літве, ажыццяўляе працэдуры аднаўлення, страты грамадзянства і прысягі, выдае дакументы, якія пацвярджаюць асобу грамадзянаў, праязныя дакументы і дазволы на жыхарства для замежнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве8

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

На дне палескага Князь-возера адшукалі замак «Венецыя» — капрыз Радзівіла10

Візіт Карла III у ЗША скончыўся. Трамп назваў яго найвялікшым каралём і адмяніў пошліны на шатландскі віскі3

УСУ чацвёрты раз атакавалі Туапсэ, гарыць марскі тэрмінал5

Былая лідарка М'янмы Аун Сан Су Чжы пераведзена пад хатні арышт, заявілі вайскоўцы

Гэтыя адкрыцці могуць стаць сапраўды прарыўнымі ў дасягненні даўгалецця10

Падало ў адстаўку міжнароднае журы Венецыянскага біенале. Гэта звязана з допускам на яго Расіі8

Трамп параіў Мерцу заняцца Украінай і Германіяй, а Стармеру — браць прыклад з Карла ІІІ11

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве8

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць