Надвор'е55

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска

Андрэй выклаў у сацсетках відэа, як ён перамяшчаецца па раёне плошчы Перамогі на лыжах.

— Я тут у цэнтры Мінска, стаю на асфальце, у лыжах абуты. І гэта крута! Гэта найлепшы дзень майго жыцця. Гэты горад сёння мой!

@svistun_dok #минск #снег #2026 ♬ оригинальный звук - Svistun_dok

Адзін з ролікаў за ноч набраў больш за 100 тысяч праглядаў і сотні захаплённых каментароў:

  • «Братан, яны забылі, што такое зіма. Кайфуй, малец!»
  • Зайздрошчу белай зайздрасцю, але я ўжо двор ачысціла. Здорава».
  • «Ну хаця б нехта радуецца».
  • «Дастаўка ежы сёння цябе абагаціць. Не прапусці шанец».
  • «Калі так будзе працягвацца, лыжы ў Беларусі падаражэюць».
  • «А на снаўбордзе ўжо можна выязджаць?»
  • «У мяне лыж няма, а сёння гэта найлепшы транспарт, падкіньце да працы».

Адзін з карыстальнікаў удакладніў: «Колькі гадоў не стаяў на лыжах на сапраўдным снезе ў Мінску?» На што Андрэй шчыра адказаў: «Колькі сябе памятаю».

Onliner.by звязаўся з героем дня, каб задаць некалькі ўдакладняючых пытанняў. Андрэй прызнаўся, што ўсё жыццё марыў аб такім катанні. Біятлонам ён займаўся з 13 гадоў. Пазней пачалося сур’ёзнае навучанне ў медуніверсітэце, і лыжы сталі хутчэй хобі і спосабам «разгрузіць галаву». 

@svistun_dok #минск #снег #2026 ♬ оригинальный звук - Svistun_dok

А вось як ён апісаў свае ўражанні ад учорашняга эксперыменту:

— Гэта як бегчы паўмарафон па Мінску, зусім іншыя адчуванні… Сумна, што не ўключыў трэкер, успомніў пра яго толькі на зваротным шляху. Думаю, праехаў не больш за 5 кіламетраў: з канца Захарава да плошчы Перамогі, кружок па парку і дадому. Ехаў стараўся па тратуары. Месцамі было вельмі крута, як на Веснянцы. Але камунальнікі, на жаль, аператыўна месцамі зграбалі снег аж да асфальту.

І, здаецца, Андрэй быў адзіным чалавекам у Мінску, каго засмучаў гэты факт.

— Сёння пайду разведаць веладарожку. Спадзяюся, яе не ачысцілі, было б крута праехаць праз увесь горад, гэта каля 50 кіламетраў.

Каментары5

  • Губошлёпик
    09.01.2026
    Tylko dla dorosłych , хулиганство?! А "реабилитацию нацизма" не хотите?!
  • неяк так
    09.01.2026
    Tylko dla dorosłych , ёк зрабіў круг пачота
  • хамса
    10.01.2026
    зубагойцеся)

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць33

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Як мінімум у 26 буйных расійскіх аэрапортах увялі абмежаванні на запраўку самалётаў

Маркетолаг прагнозу надвор'я WindyApp прыехаў на радзіму — і яго пасадзілі на пяць гадоў за крыптаданаты Украіне19

Названы найлепшы горад для веласіпедыстаў. І гэта не Капенгаген7

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна23

Памёр Генадзь Шэпелеў11

Ва Украіне амаль скончыліся ракеты для F-16, якімі збіваюць рэактыўныя дроны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць33

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць