Грамадства1414

Бабарыка: У расіян імперскі менталітэт, а мы партызаны

У праекце «Ток» банкір Віктар Бабарыка паразважаў пра ментальнае адрозненне паміж беларусамі і рускімі.

— Чым адрозніваецца менталітэт беларусаў і расіян?

— Тым жа, чым адрозніваецца менталітэт беларуса ад менталітэту савецкага чалавека. Я лічу, гэта вялікі недагляд. Мы не заўсёды разумеем, што і Савецкі Саюз, і расіяне валодалі менталітэтам імперскім. «Мы народжаныя, каб казку зрабіць быллю» — гэта менталітэт савецкага чалавека. Нас выхоўвалі, што мы можам усё. «Імперыя можа ўсё». Менавіта гэта з'яўляецца прычынай сённяшніх складаных адносін Расеі са светам. Быў перыяд, калі Расеі сказалі: ты не імперыя. І рускі чалавек вельмі цяжка перажываў сваю неімперскасць. Жаданне быць часткай імперыі — гэта ўнутраны стан.

Калі разваліўся Савецкі Саюз, мы былі не беларусамі. Мы былі савецкімі людзьмі, народжанымі, каб казку зрабіць быллю. А потым нам сказалі: «Вось вам чарка і скварка». І вы не нарадзіліся для таго, каб казку зрабіць быллю. Ваша задача — ціхенька сядзець пад кілімком і захаваць нешта, каб толькі нас не чапалі. І гэта ўдала атрымалася. Мы не валодаем імперскім мысленнем. Імперыя — гэта дрэнна. Мы не валодаем глабальным мысленнем. Мы нават не спрабуем. Мы тутэйшыя, мы местачковыя, мы партызаны.

— Гэта добра?

— Не. Бо мы вельмі моцна прайграем па ўсіх напрамках. У нас няма ні аднаго пункту росту. Гісторыя пра маё любімае ІТ — гэта выключна галіновая гісторыя. Вельмі паспяховая, але выключна галіновая, не краінавая. Лідары гэтай галіны валодаюць глабальным мысленнем. Гэта выдатна, гэта можна толькі пахваліць.

Калі ты робіш прадукт, які купляюць толькі беларусы — гэта бессэнсоўна. Пры ўсёй нашай заяўленай адкрытасці мы вельмі закрытая краіна. Мы нікога не ўпускаем і нікога не выпускаем. Назавіце глабальныя брэнды Беларусі, якія прадаюцца. МТЗ — гэта гісторыя Савецкага Саюза. На сённяшні дзень глабальных наогул ніводнага, а якія выйшлі хоць бы на расійскі рынак — ну з дзясятак набярэцца.

З іншага боку, калі паглядзець на цывілізацыйны зрух, які адбываецца зараз, то асноўная тэндэнцыя, куды ідзе ўвесь свет, — гэта кампрамісы і ўменне прыстасоўвацца. Твае асаблівасці павінны застацца пры табе, але ты павінен умець прыстасоўвацца да ўсяго. Ты павінен увабраць любую іншую культуру. Вось тут мы наперадзе планеты ўсёй. Беларусаў любілі заўсёды і ўсюды. Менавіта за няздольнасць адстойваць выключна свой інтарэс. Адно з найлепшых месцаў для развіцця ўніяцкай царквы была наша тэрыторыя. Уменне знаходзіць кампраміс — гэта тое, чым мы валодаем і што будзе запатрабавана заўтра. Я ў гэтым упэўнены.

Каментары14

Цяпер чытаюць

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Турцыя — ад 1600 еўра, Егіпет — каля 1800 долараў, і «танны» Тайланд. Колькі каштуе летні адпачынак з вылетам з Мінска

Выйшаў «Ліла і Сціч» — на дзіва кранальны фільм, які выбіўся ў топ па зборах у пракаце

Верхні горад і Ракаўскае прадмесце чакае вялікае пераўтварэнне. Што зменіцца?3

Актывісты Greenpeace у Парыжы скралі з музея васковую фігуру Макрона і прынеслі яе да пасольства Расіі1

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова37

Украіна пачала вытворчасць дронаў-перахопнікаў для змагання з шахедамі1

Дональд Туск звернецца да Сейма з просьбай пра вотум даверу для ўрада

Зянон Пазняк адправіў сардэчныя віншаванні Каралю Наўроцкаму57

Уладзімір Цэслер па-мастацку адрэагаваў на бульбяны дэфіцыт у Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць