Здарэнні1111

«Не падзялілі дом?» — што вядома пра трагедыю ў Краснаполлі, дзе брат забіў брата

Уначы 30 лістапада ў гарадскім пасёлку Краснаполле, што на Магілёўшчыне, пасварыліся двое братоў. Скончылася ўсё забойствам.

Леанід і Андрэй Рубаны жылі ў адным доме з маці.

Леаніду было 38 гадоў. Ён разведзены, меў дачку-падлетка. Быў дробным прадпрымальнікам, займаўся пасажырскімі перавозкамі, меў атракцыёны ў мясцовым парку: улетку выстаўляў батуты, дзіцячыя машынкі.

Андрэй маладзейшы на год, ён, кажуць, часам падпрацоўваў у брата. Але сталой працы не меў, жыў за кошт мамы і Леаніда.

Жанаты Андрэй не быў — не было калі, мужчына два разы сядзеў за цяжкія злачынствы.

Час ад часу Андрэй выпіваў. Яго старэйшы брат Леанід не дакранаўся ані да алкаголю, ані да цыгарэт, расказваюць у Краснаполлі.

Леанід (злева) і Андрэй (справа) Рубаны з маці

У той вечар, 30 лістапада, Андрэй трохі выпіваў са знаёмымі і мамай ( яна, праўда, не піла), пакуль брата не было дома. Пасля яны пайшлі да іншага брата, там пасядзелі ў лазні.

Андрэй сказаў маці: начуй ужо тут, у сваяка, што табе ісці па холадзе. А сам вярнуўся дадому, дзе і сустрэў Леаніда.

Браты пасварыліся. Ходзяць чуткі, што прычынай сваркі стаў дом: браты, маўляў, пачалі яго дзяліць. Іншая версія, што, магчыма, старэйшы брат упікнуў малодшага праз яго лад жыцця.

Праўда, дакладная прычына сваркі невядомая. У тую ноч браты былі дома адны, маці не было. Ды і сварыліся яны нярэдка, кажуць знаёмыя.

У выніку Андрэй узяў стрэльбу і забіў старэйшага брата.

«Падчас сваркі падазраваны дастаў незарэгістраваную паляўнічую стрэльбу і зрабіў адзін стрэл у грудзі пацярпеламу. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў мужчына памёр на месцы здарэння», — паведаміў Следчы камітэт.

Пасля забойства Андрэй проста сядзеў на ганку і чакаў, пакуль хтосьці прыйдзе, расказваюць знаёмыя сям'і Рубанаў. У дом завіталі сваякі, Андрэй сказаў ім: «Дапамажыце!».

Сваякі зайшлі ў дом, там на падлозе ля ложку ляжала цела Леаніда. Яны і выклікалі міліцыю. 

Раней Андрэй ужо быў судзімы за забойства і рабаўніцтва.

«Мясцовага жыхара зарэзаў, штосьці там яны не паладзілі…. Сядзеў, здаецца, 14 гадоў. Да гэтага яшчэ сядзеў: кагосьці пабіў і грошы адабраў», — расказаў «Нашай Ніве» знаёмы Рубанаў.

Андрэй Рубан выйшаў на волю ў 2017 годзе. Праўда, зняволенне яго не выправіла.

«Хтосьці едзе ў турму пакутаваць, а я там нават вельмі добра адпачыў!…», — напісаў Андрэй на сваёй старонцы ў сацсетках.

Цяпер ён пад вартай, неўзабаве адправіцца на чарговы «адпачынак»: мужчыну пагражае пажыццёвае ці нават расстрэл.

Яго брата Леаніда пахавалі 2 снежня.

Каментары11

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?22

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў3

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў7

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?22

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць