Здарэнні22

У Польшчы затрымалі таксіста-беларуса, які вёз траіх нелегалаў-в'етнамцаў у Нямеччыну

Польскія памежнікі спынілі 24 кастрычніка на польска-нямецкай мяжы ў вёсцы Свецка легкавы аўтамабіль, за рулём якога быў 32-гадовы беларус. У яго асабістым аўто ехалі жыхары В'етнама — дзве дзяўчыны 22 і 27 гадоў і іх 18-гадовы сваяк. Высветлілася, што яны хацелі незаконна трапіць у Нямеччыну, паведамляе niezalezna.pl.

Беларус расказаў памежнікам, што першы дзень працуе ў фірме Uber у Варшаве, а ў салоне едуць пасажыры, якія папрасілі адвезці іх у Берлін.

Памежнікі высветлілі, што в'етнамцы абавязаны былі пакінуць Польшчу і ім было забаронена знаходзіцца ў гэтай краіне, а таксама ў іншых краінах Шэнгена.

Грамадзяне В'етнама і беларус знаходзіцца ў ізалятары для замежнікаў.

Каментары2

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць47

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

Парад Перамогі ў Маскве можа не адбыцца ўпершыню за 30 гадоў — баяцца Украіну21

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?2

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць47

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць