Здарэнні22

Работніцы салона мабільнай сувязі прыдумалі няхітрую схему, як купіць сабе айфоны і не плаціць за іх

Фігуранткамі справы сталі 21-гадовая маладзечанка і 19-гадовая жыхарка Вілейкі. Дзяўчаты працавалі ў Маладзечне ў адным з салонаў мабільнай сувязі. Адна на пасадзе старшага адміністратара, іншая — прадаўца-кансультанта, паведамляе абласная міліцыя.

Ідэя незаконнага ўзбагачэння ўзнікла ў іх у канцы мінулага года.

Дзяўчыны набылі сабе мабільныя тэлефоны P20 Lite коштам 600 рублёў кожны, аформіўшы ў салоне крэдытныя дагаворы. Аднак зусім хутка жанчыны «паклалі вока» на смартфоны больш новыя — нагледзелі апошні iPhone. У камплекце з аксэсуарамі кошт аднаго такога гаджэта быў каля 2 тыс. рублёў. Адмовіць сабе дзяўчаты не змаглі і абедзве аформілі ў растэрміноўку па «айфоне».

У выніку ў іх атрымаўся доўг на немалую суму. Укладваць грошы асабліва не хацелася, ды і пагашаць штомесячныя абавязковыя плацяжы не было чым.

Замест таго каб знайсці сабе законны спосаб заробку, яны прыдумалі няхітрую схему. У базе дадзеных адзначалі, што нібыта праводзілі выплату наяўнымі, хоць фактычна грошы ў касу не клалі. З часам у салоне ўтварылася нястача, якую дзяўчыны паспрабавалі схаваць, дарэчы, зноў за кошт прадпрыемства.

Работніцы крамы прадалі 9 мабільных тэлефонаў без касавага чэка, а атрыманыя сродкі паклалі ў касу салона для пагашэння нястачы. Акрамя таго, фігуранткі неаднаразова «пазычалі» грошы на асабістыя патрэбы. Не адмаўляюць і самі дзяўчаты, што жылі яны відавочна не па сродках.

Поспех ашуканскіх аперацый доўжыўся каля 9 месяцаў: афёру раскрылі сталічныя рэвізоры. У ходзе інвентарызацыі яны выявілі недахоп 9 мабільных прылад агульным коштам звыш 3 тыс. рублёў, а ў касе недалічыліся парадку 900 рублёў. У цэлым шкоду кампанія ацаніла ў 4 тыс. рублёў.

Па дадзеным факце была заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 211 «Прысваенне альбо растрата».

За махінацыі жаночаму дуэту пагражае пазбаўленне волі да 5 гадоў са штрафам альбо без яго і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

У Тэнерыфэ прыбыў круізны лайнер з успышкай хантавіруса. Пасажыраў эвакуіруюць і адправяць у свае краіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць