Меркаванні33

Рада БНР: Пагадненні пагражаюць незалежнасці

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла заяву з нагоды падпісаных Аляксандрам Лукашэнкам у Маскве пагадненняў.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла заяву з нагоды падпісаных Аляксандрам Лукашэнкам у Маскве пагадненняў.

«Днямі ў Маскве Аляксандар Лукашэнка падпісаў чарговыя пагадненьні, якія ставяць пад пагрозу сувэрэнітэт і Незалежнасьць Беларусі., — гаворыцца ў заяве. ‑‑ Прызнаньне расейскага рубля ў якасьці так званай «рэгіянальнай валюты» — гэта чарговая капітуляцыя Лукашэнкі перад Крамлём, спроба расплаціцца яшчэ адной часткай сувэрэнітэту краіны за пятнаццаць гадоў свайго некампэтэнтнага кіраваньня. Дамоўленасьці аб адзінай з Расеяй сыстэме супрацьпаветранай абароны і стварэньні калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня сумесна з Расеяй і іншымі недэмакратычнымі рэжымамі замацоўваюць Беларусь у арбіце мілітарысцкіх інтарэсаў Крамля».

Рада БНР зьвяртае ўвагу, што «гэтыя дамоўленасьці адбыліся на фоне далейшай экспансіі Расеі літаральна ва ўсе сфэры жыцьця Беларусі і зьнішчэньня нацыянальных каштоўнасьцяў.

Вось ужо некалькі гадоў грамадзяне Расеі валодаюць абсалютна роўнымі правамі на набыцьцё нерухомасьці ў Беларусі, пры тым, што грамадзяне іншых краінаў (у тым ліку і этнічныя беларусы замежжа) такіх магчымасьцяў пазбаўленыя. Адначасна, зьмяншаецца колькасьць беларускамоўных школаў, беларуская мова практычна зьнікла з дзяржаўнага тэлебачаньня і радыё, дыскрымінацыя беларусаў па нацыянальнай прыкмеце набыла масавы характар. Такое аслабленьне нацыянальнай ідэнтыфікацыі, пераўтварэньне нацыі ў русыфікаванае «насельніцтва» можа быць падрыхтоўкай для чарговага «рэфэрэндуму», на якім Незалежнасьць беларускай дзяржавы ліквідуюць паводле «волі народу».

Рада БНР заяўляе, што

«адзіным паратункам для беларускага народу зьяўляеца як найхутчэйшае пазбаўленьне ад цяперашняга рэжыму Лукашэнкі і ягоных хаўрусьнікаў шляхам вольных, справядлівых і празрыстых выбараў, праведзеных пад кантролем заходніх інстытуцыяў».

«Рада БНР заклікае беларускія арганізацыі ў давесьці да ўрадаў сваіх краінаў інфармацыю пра небясьпеку апошніх крокаў Лукашэнкі і падтрымаць незалежніцкія сілы на Бацькаўшчыне», — гаворыцца ў заяве Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Радыё Свабода

Каментары3

Цяпер чытаюць

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй17

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Я думаў, што я ў ролі доктара». Трамп патлумачыў, навошта ён запосціў сябе ў вобразе Хрыста14

Восенню на экраны выйдзе фільм пра Бацьку Міная11

Польскім каталіцкім святарам маглі забараніць служыць у Беларусі за спрыянне грэка-каталікам9

Украінскія дроны і робаты здольныя браць расіян у палон без прысутнасці людзей1

Трохгадовай Ксюшы засталося сабраць усяго 4% ад сумы на супердарагія лекі. Але збор спыніўся7

«Мы не дазволім уцягнуць сябе ў гэту вайну». Краіны НАТА адмовіліся далучацца да блакады Армузскага праліва27

МАРГ абурыўся, што ў Расіі прадаецца «Батькин резерв»15

Трамп пасля крытыкі выдаліў выяву, на якой ён прыпадобнены да Ісуса Хрыста4

На аўкцыёне прададуць лэндровэр, аформлены ў стылі Барбі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй17

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць