Свет2424

У МЗС Беларусі выклікалі пасла Польшчы для тлумачэнняў

Беларускі бок чакае ад уладаў Польшчы публічных афіцыйных каментароў наконт перагляду ацэнак дзеянняў палявога камандзіра Рамуальда Райса (Бурага). Пра гэта заявіў БелТА начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Заяву аб пераглядзе ацэнак дзеянняў Рамуальда Райса апублікавалі на сайце Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы. Адказваючы на ​​пытанне, як МЗС Беларусі мае намер рэагаваць на падобныя крокі, прэс-сакратар сказаў:

«Злачынца, які асабіста аддаваў загад і ўдзельнічаў у забойстве мірных жыхароў беларускіх вёсак на Падляшшы, не можа быць абелены ні ў вачах беларусаў, ні ў гістарычнай памяці іншых разумных людзей. Польскімі навукоўцамі сабрана дастаткова доказаў яго злачынстваў. На аснове фактаў, а не тэарэтычных разважанняў зробленыя адпаведныя высновы следства камісіі Інстытута нацыянальнай памяці ў 2005 годзе. Трэба мець сталасць і смеласць, каб гэта прызнаць».

«Нашу асаблівую заклапочанасць выклікаў адкрыты цынізм асобных польскіх «даследчыкаў», на высновы якіх абапіраецца заява Інстытута нацыянальнай памяці. У прыватнасці, у яго апраўданне яны канстатуюць, што Буры меў магчымасць «спаліць не пяць, а значна больш беларускіх вёсак у павеце Бельск-Падляшскі», — падкрэсліў Анатоль Глаз.

«Мы чакаем ад уладаў Польшчы публічных афіцыйных каментароў наконт таго, ці з'яўляецца такая ацэнка дзеянняў Бурага афіцыйным пунктам гледжання і наколькі гэта суадносіцца з крокамі па выбудоўванні дыялога, у тым ліку гістарычнага, якія былі зроблены бакамі ў апошні час. Для адпаведных тлумачэнняў у МЗС выкліканы пасол Польшчы», — дадаў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

У Тэнерыфэ прыбыў круізны лайнер з успышкай хантавіруса. Пасажыраў эвакуіруюць і адправяць у свае краіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць