Улада

Кіраўнік Дзяржкамваенпрама: Прадаваць МЗКЦ не будзем

Фота: прэс-службы кампаніі

Магчымы продаж Мінскага завода колавых цягачоў старшыня Дзяржкамваенпрама Беларусі Раман Галоўчанка назваў пустымі дадумкамі, піша Tut.by.

— Хачу развеяць увесь туман над гэтай сітуацыяй. Ніякіх размоў аб продажы, адчужэнні або абмене не вядзецца. Перамовы аб продажы абмяркоўваліся нейкі час таму, але яны былі закрыты ў сілу абставінаў. Цяпер яе ніхто не педалюе. Не варта прывязваць кан'юнктурныя рэчы да працы МЗКЦ, — заявіў ён.

Каментуючы візіт расійскага пасла на завод МЗКЦ Раман Галоўчанка адзначыў, што Міхаіл Бабіч наведваў прадпрыемства ў рамках сваёй дзейнасці як пасла. «Таму ён павінен знаёміцца ​​з асноўнымі прадпрыемствамі якія працуюць у краіне яго акрэдытацыі і пастаўляюць сваю прадукцыю ў Расію», — растлумачыў кіраўнік Дзяржкамваенпрама.

Па словах Рамана Галоўчанкі, расійскаму паслу была паказана тэхніка і абсталявання на якім яна вырабляецца і расказана, на якіх умовах яна пастаўляецца.

— Міхаіл Бабіч высока ацаніў узровень прадпрыемства. Але ніякіх таргоў не адбываецца — усё гэта пустыя домыслы на фоне нашай працы з расійскімі партнёрамі, — падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Таксама старшыня Дзяржкамваенпрама адзначыў, што заказы на прадпрыемстве ёсць да 2025 года. Гэта шасі для СПА, браневікі і іншая тэхніка — МЗКЦ дыверсіфікуе пастаўкі і асвойвае новыя сегменты.

Нагадаем, 21 студзеня пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч наведаў МЗКЦ. Пасля гэтага шэраг аналітыкаў выказалі здагадку, што Масква, скарыстаўшыся фінансавымі цяжкасцямі Мінска з-за падатковага манеўру ў расійскай нафтавай галіне, распачне чарговую спробу купіць Мінскі завод колавых цягачоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?40

Фрыдман: Вашынгтон дазволіў Ірану захаваць твар, Расія нічога не выйграла21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць