Грамадства66

Восем гадоў таму прайшлі прэзідэнцкія выбары і адна з самых масавых акцый з патрабаваннем сумленнага падліку галасоў

Фота Алеся Пілецкага

Восем гадоў таму, 19 снежня 2010 г., у Беларусі прайшлі чацвёртыя прэзідэнцкія выбары. 

Паводле афіцыйных звестак, перамогу на выбарах з вынікам амаль 80% атрымаў Аляксандр Лукашэнка. Незалежныя апытанні аспрэчвалі гэты вынік.

Вечарам 19 снежня ў Мінску прайшла акцыя пратэсту. Яна стала самай вялікай за апошнія гады (каля 40 тысяч чалавек) і была жорстка разагнаная. Перад акцыяй быў жорстка збіты Уладзімір Някляеў.

Больш за 700 чалавек трапілі за краты. У Беларусі прайшлі ператрусы ў дэмакратычных актывістаў, на офісах арганізацый і рэдакцыях газет.

З экс-кандыдатаў Андрэй Саннікаў быў прыгавораны да 5 гадоў пазбаўлення волі, Ус — да 5,5, Статкевіч — да 6, Някляеў — да 2 гадоў з адтэрміноўкай на два гады, Рымашэўскі — да 2 гадоў умоўна. Былі асуджаныя некалькі грамадскіх актывістаў. Усяго былі асуджаныя за «масавыя беспарадкі» 49 чалавек, а ў некалькіх рэдакцыях і журналістаў, у тым ліку ў «Нашай Ніве», прайшлі ператрусы і канфіскавана тэхніка.

Пасля ўсіх асуджаных праваабаронцы, ЕС і ЗША прызналі палітвязнямі. Апошнія фігуранты справы выйшлі на свабоду пасля памілавання прэзідэнтам у жніўні 2015 года.

Эміграваў Андрэй Саннікаў, выехаў, але затым вярнуўся ў Беларусь Алесь Міхалевіч.

Дзень і вечар 19 снежня 2010 г. у хроніцы «Нашай Нівы».

Ноч на 20 снежня і дзень 20 снежня ў хроніцы «Нашай Нівы».

Каментары6

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць