Мінчукоў заклікаюць пазмагацца за званне галоўнага знаўцы хот-догаў
У нядзелю, 9 верасня, у Парку Перамогі ўпершыню пройдуць «Еўрапейскія галодныя гульні» — новы фармат «Бітвы каўбасак» ад сеткі АЗС «А-100». Вы можаце ўзяць удзел у самай гарачай бітве гэтай восені і атрымаць званне галоўнага аматара хот-догаў краіны.

Для мінчукоў падрыхтавалі тры конкурсы: кулінарны, творчы і камандны. Ім прапануюць прыгатаваць хот-дог за 20 секунд і з'есці яго без дапамогі рук, намаляваць копію карціны Ван Гога кетчупам і гарчыцай ці «рамантычна» з'есці адну сасіску на дваіх, як гэта рабілі героі мультфільма «Лэдзі і Валацуга». Рэкардсменаў чакаюць прызы ад сеткі АЗС «А-100».
У фінальнай бітве «Еўрапейскіх галодных гульняў» ўдзельнікі будуць есці хот-догі на час. 10 «спартоўцаў» прайшлі адборачныя туры і ўжо даказалі, што могуць з'есці хот-дог за 25 секунд, яшчэ 10 удзельнікаў выберуць з наведвальнікаў парка.
Пераможцу «Еўрапейскіх галодных гульняў» дастанецца залатая хот-дог карта, якая дае магчымасць на працягу месяца бясплатна абедаць ва ўсёй сетцы АЗС «А-100».
Прыходзьце і дакажыце ўсяму Мінску, што вы не дылетант, а годны звання галоўнага знаўцы хот-догаў!
Дзе? парк Перамогі
Калі? 9 верасня
У колькі? 14:00

-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары