Свет99

Журналісты, якія загінулі ў ЦАР, ехалі дзвюма машынамі — першую забойцы прапусцілі

Аўтамабіль журналістаў перад трагедыяй рухаўся ў калоне з двух машын. Гэта вынікае з інфармацыі, якую атрымала з ЦАР група па расследаванні абставінаў гібелі Архана Джэмаля, Аляксандра Растаргуева і Кірыла Радчанкі, створаная Міхаілам Хадаркоўскім, паведамляе «МБХ Медыя».

Машына, у якой былі трое расейцаў і мясцовы кіроўца, ішла другой. Першы аўтамабіль забойцы, якія знаходзіліся ў засадзе, прапусцілі і мэтаскіравана напалі на машыну з журналістамі.

Правілы, складзеныя спецыялістамі ААН, класіфікуюць дарогі Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі па трох катэгорыях - па ступені іх бяспекі.

Па дарогах «чырвонага», найвышэйшага ўзроўню пагрозы, рух магчыма толькі ў суправаджэнні ваеннага эскорту. Пры гэтым усе, хто едзе, павінны быць у шлемах і бронекамізэльках.

Падчас руху па дарогах «аранжавага» ўзроўню няма патрабаванняў падарожнічаць з узброеным эскортам. Шлемы і бронекамізэлькі павінны быць у наяўнасці ў аўтатранспарце, але іх нашэнне не абавязкова.

Пры руху па дарогах «зялёнага» ўзроўню патрабаванні мець бронекамізэлькі і шлемы адсутнічаюць.

На дарогах ўсіх трох узроўняў - «чырвонага», «аранжавага» і «зялёнага» - рэкамендавана перасоўвацца групамі з мінімум дзвюх машын. Пры гэтым у кожнай машыне павінна быць не менш за двух чалавек.

Расійская здымачная група падчас паездкі па дарогах ЦАР 30 ліпеня амаль увесь час ехала дарогамі «зялёнага» ўзроўню. Толькі на выездзе з горада Сібю машына заехала на дарогу «аранжавага» ўзроўню пагрозы.

На думку крыніц групы ў ЦАР, журналісты вырашылі аб'яднацца з яшчэ адным аўтамабілем, згодна з правіламі бяспекі. Пакуль невядома, хто ехаў у аўтамабілі, які злачынцы вырашылі прапусціць. Гэтак жа невядома, чаму журналісты вырашылі змяніць першапачатковы маршрут.

Журналісты Архан Джэмаль, рэжысёр Аляксандр Растаргуеў і аператар Кірыл Радчанка былі забітыя ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы на пад'ездзе да транспартнага вузла Сібю 30 ліпеня. Расейцы працавалі над расследаваннем «Расійскія найміты» аб прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Аляксандра Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»23

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Аляксандра Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр ксёндз Ян Сарэла1

Новы герой у Расіі: Дзіма з Ішыма выйшаў з бара, а прачнуўся за 300 км — у Цюмені, у вагоне з вугалем12

Першая чарга кальцавой лініі мінскага метрапалітэна дойдзе толькі да Вяснянкі2

Пастар Грэм паабяцаў заўтра памаліцца за Лукашэнку42

Унучка наркама замежных спраў СССР скончыла жыццё самагубствам праз напад Расіі на Украіну2

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам14

Выключная падзея: дырэктар ЦРУ прыляцеў на Кубу9

Прапаганда паказала трэцяга затрыманага нібыта за галасаванне ў КР. Гэта настаўнік з Гродна, які раней жыў у ЗША5

У Даніі знайшлі мёртвага кіта. Гэта можа быць выратаваны два тыдні таму каля берагоў Германіі Цімі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Аляксандра Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»23

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Аляксандра Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць