Усяго патроху5252

21 ліпеня шукаем сляды беларускай гісторыі ў Смаленску 

Мы рады запрасіць вас 21 ліпеня на экскурсію, аповед у якой пойдзе пра Смаленск — горад, які доўгі час знаходзіўся ў складзе нашай сярэднявечнай дзяржавы, Вялікага Княства Літоўскага. Пры наведванні памятных месцаў акцэнт будзе зроблены на аб'ектах і падзеях, звязаных з беларускай гісторыяй.

Унікальнасць горада пераацаніць складана. У адным толькі Смаленску захаваліся тры храмы дамангольскага перыяду. Для прыкладу, ва ўсёй Беларусі з 12 стагоддзя да нашых дзён дайшла толькі Спаская царква ў Полацку ды палова храма Барыса і Глеба ў Гродне. Смаленскі крэмль быў адной з наймагутнейшых крэпасцяў ва Усходняй Еўропе. А Успенскі сабор уваходзіць у тройку самых прыгожых храмаў сучаснай Расіі.

Маскоўскую дзяржаву чакаў сур'ёзны поспех — у 1514 годзе пасля інтэнсіўнай аблогі царскім войскам удалося захапіць Смаленск. На сто гадоў горад забывае пра Магдэбургскае права і пераходзіць пад цяжкую гасудараву руку. Праўда, пасля перамогі слаўнага караля Стэфана Баторыя над Іванам Жахлівым у Лівонскай вайне кіраўнікі Масковіі сталі сур'ёзна асцерагацца рэваншу Рэчы Паспалітай. У мэтах абароны маскоўскія князі Фёдар Іванавіч і Барыс Гадуноў за сем гадоў з 1595 па 1602 узвялі гіганцкі абарончы будынак: замак з 39 вежаў, даўжыня сцен склала 6,5 кіламетра. Гэта пры тым, што на некаторых участках сцяна дасягала 6-метровай таўшчыні. Тым не менш гэта не перашкодзіла каралю Жыгімонту Вазе пасля працяглай аблогі вярнуць горад у чэрвені 1611 года. Як здарылася, што праз 43 гады мы канчаткова страцілі легендарны горад, вы даведаецеся на экскурсіі «Смаленск: сляды беларускай гісторыі».

Напрыканцы гасцей горада чакае дзіўны сюрпрыз: непаўторны Успенскі сабор 17 стагоддзя. Першы храм, збудаваны яшчэ Уладзімірам Манамахам, быў узарваны пры штурме Смаленска ў 1611 годзе. Цяперашняя царква з'яўляецца найяскравейшым помнікам дойлідства 2 паловы 17 стагоддзя. Неверагодныя па прыгажосці інтэр'еры сабора пакінуць у памяці турыстаў моцныя ўражанні!

На пад'ездзе да Смаленска з беларускага боку знаходзіцца вёсачка Катынь, якой наканавана было атрымаць сусветную вядомасць у 1943 годзе пасля апублікавання нацыстамі фактаў масавага знішчэння польскіх афіцэраў войскамі НКУС. З тых часоў у катынскім лесе праводзілася не адно расследаванне, якія пралівалі ўсё больш святла на адно з самых жудасных злачынстваў савецкага рэжыму. На сённяшні дзень тут узведзены буйны мемарыяльны комплекс.

Даведацца падрабязнасці і запісацца ў вандроўку па былых беларускіх землях можна па тэлефонах:

(17) 203-69-70
(17) 226-03-02
(29) 682-58-07
(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

Каментары52

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку18

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Усе навіны →
Усе навіны

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку12

Злучаныя Штаты могуць скараціць колькасць сваіх войскаў у Еўропе на 30%3

Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній3

Настаяцель манастыра Шаалінь трапіў пад следства па падазрэнні ў растратах і амаральным ладзе жыцця4

У Рэчыцкім раёне ад удару токам загінулі двое мужчын

Цэны на шакалад здзіўляюць13

Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага30

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

«Гэта своеасаблівае партнёрства». Трамп заключыў здзелку, па якой краіны Еўропы абавязаны плаціць тарыф 15%8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку18

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць