Усяго патроху1414

Расійскага інваліда без рук абвінавацілі ў спробе задушыць паліцэйскага

Аслан і Бяслан Ірытавы.

Бязрукі інвалід з Кабардзіна-Балкарыі Аслан Ірытаў стаў фігурантам крымінальнай справы аб прымяненні гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады (артыкул 318 КК), таму што «схапіў паліцэйскага за шыю кісцямі абедзвюх рук і здушваў пальцы рук у вобласці шыі». Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах справы супраць Ірытава і яго брата Беслана, паведамляе «Камітэт супраць катаванняў».

Справа супраць Ірытавых распачата пяць месяцаў таму.

«Следчых па-ранейшаму не бянтэжаць сур'ёзныя разыходжанні ў паказаннях супрацоўнікаў паліцыі з відэазапісам інцыдэнту. Ёсць і проста абсурдныя высновы, што інвалід Аслан Ірытаў, у якога адсутнічаюць кісці рук, нібыта душыў імі паліцэйскага, пры гэтым сціскаючы яму шыю пальцамі. І гэтыя высновы следства дзіўным чынам задаволілі пракуратуру», — адзначыў юрыст арганізацыі Магамед Алам.

31 кастрычніка 2017 года сілавікі збілі ўсю іх сям'ю ў двары ўласнага дома ў Нальчыку. У той дзень паліцыянты ў форме і цывільным прыйшлі да іх і запатрабавалі вывесці на вуліцу гаспадара. У адказ дачка і жонка Аслана Ірытава запатрабавалі прад'явіць дакументы, а яго брат Беслан абурыўся, што піліцыянты здымалі іх двор на камеру, і паспрабаваў прагнаць. Інвалід доўга апранаўся, і калі нарэшце выйшаў на двор, туды ўжо забеглі ўзброеныя людзі ў масках. Яны збілі гаспадара з ног і павалілі на зямлю, ад чаго той стукнуўся галавой аб бардзюр, а потым прыціснулі яго галавой да асфальту і сціснулі горла. Па словах сям'і, пакуль ён ляжаў, яго некалькі разоў ударылі па галаве і па целе. Яго брата ўдарылі ў скронь, скруцілі, і абодвух пацягнулі ў мікрааўтобус. Па дарозе Бяслану зламалі рабро, а Аслана выпусцілі і цягнулі па зямлі.

У аддзеле паліцыі Бяслану Ірытаву стала дрэнна, і яму выклікалі «хуткую». Лекары дыягнаставалі ў яго ўдары, западозрылі пералом і запатрабавалі адправіць мужчыну ў траўмапункт. Пазней братоў адпусцілі.

У выніку бойкі ў жонкі гаспадара Марыны Ірытавай быў зламаны палец на руцэ. Іх дачку Анжаліку ў двары ўдарылі тварам аб зямлю і пашкодзілі нос. Пасля звароту сям'і ў Следчы камітэт братоў Ірытавых абвінавацілі ў нападзе на паліцэйскіх, а ў дзеяннях аператыўнікаў следчы не ўгледзеў нічога супрацьпраўнага.

Каментары14

Цяпер чытаюць

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты13

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзіўнае жаданне ў гэтыя дні». Зяленскі не рэкамендуе замежным палітыкам ехаць 9 мая ў Маскву6

Кучынскі: Падчас візіту Ціханоўскай у Арменію беларускія ўлады спрабавалі задзейнічаць механізмы міжнароднага вышуку6

Двух былых міністраў абароны Кітая прыгаварылі да смерці. Перад самым арыштам аднаго з іх расхвальваў Лукашэнка

Беларускага прызёра Алімпіяды ў Парыжы злавілі на допінгу1

Расійскі ўрад прапанаваў перагледзець правілы легалізацыі расіян у Беларусі4

Мак.by прыпыніў будаўніцтва рэстарана ў Барысаве

Яшчэ адзін беларускі хакеіст падпісаў кантракт з клубам НХЛ1

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА23

«Вялікапераможны» крэатыў ад гродзенскіх прапагандыстаў: па цэнтральных вуліцах запусцілі бранявік з ваеннымі песнямі ВІДЭА15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты13

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць