Андрэй Расінскі. Кадры

Марадона вачыма Кустурыцы

Лявацкі карнавал і аргентыскае стодапакланеньне.

posterМарадона вачыма Кустурыцы (Maradona by Kusturica)
Гішпанія – Францыя, 2008, каляровы, 90 хв.
Рэжысэр: Эмір Кустурыца
Жанр: Дакумэнтальны фільм-партрэт
Адзнака: 8 (з 10)

Балканскі рэжысэр Эмір Кустурыца зрабіў кінапартрэт слыннага аргентынскага футбаліста Дыега Марадоны. Кустурыца здаўна зьяўляецца ягоным фанатам…

Але дакумэнтальная стужка Марадоны-Кустурыцы – гэта ня проста партрэт. Гэта нястрыманы карнавал, які так любіць Кустурыца ў сваіх фільмах. А Дыега Марадона – бог футбольнага карнавалу.

Карнавал – ёсьць гратэск, парушэньне межаў, кульбіты, калі верх і ніз мяняюцца месцамі, а сьлёзы вянчаюцца з рогатам. Зь лёгкай рукі філёзафа Міхаіла Бахціна карнавал ухваляўся, як прастора свабоды, што разбурае сур’ёзны афіцыёз.

Карнавал Марадоны – гэта геніяльна-шулерскія галы, трыюмф пакрыўджаных (Трэцяга сьвету) над крыўднікамі (злосная каралеўская Англія і Амэрыка), выбуховае лявацтва, антыбушаўскія саколкі, сяброўства зь Фідэлем Кастра і Уга Чавэсам.

Кустурыца дадае свае вынаходкі – танга, вынайдзенае ў бардэлі і матч Марадоны, сьпевы футбольнае зоркі пра какаін – і ўрыўкі зь фільмаў балканскага мэтра, якія быццам наўмысна здымаліся, каб праілюстраваць жыцьцё Марадоны. “Арыстакратызм беднасьці” – абвяшчае Кустурыца.

У фільме – дэманстрацыі супраць Амэрыкі, кактэйль Молатава – і Дыега Марадона-мульцяшка, ад якога дастаецца Маргарэт Тэтчэр, Рэйгану, Блэру й Бушу.

Кустурыца п’яны ад лявацкага карнавалу, і не ўзгадвае герояў свайго “Падпольля”, якія пераўтварылі лявацка-партызанскае жыцьцё ў пекла з чырвоным карнавалам растрэлаў.

Карнавал не заўжды – свабода. Почасту – гэта бунт і выклік нябёсам. Дыега Марадона ў фільме ня проста чалавек – ён бог, фальшывы стод і зорка для бедных. Фанаты стварылі царкву Марадоны, моляцца яму й клянуцца ягоным імём. Маладыя жэняцца пад алтаром Марадоны, нявеста ў карункавым вэлюме ганяе мяч.

Карнавал зьмешвае блюзьнерства і сьвятасьць.

Геданіст Кустурыца даблізіўся да блюзьнерства, каб разам зь сябрам Дыегам прасьпяваць пра сьвятасьць жыцьця.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?3

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Усе навіны →
Усе навіны

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

У Сочы затрымалі дзяўчат і хлопца, якія рабілі сэлфі на фоне палаючай нафтабазы4

«Дар Марэны». На Дзятлаўшчыне знайшлі неапаганскае надмагілле6

Ціханоўскі насмажыў катлет для еўрапейскіх дыпламатаў14

Беларускі тралейбус ледзь не праваліўся пад асфальт у расійскай Казані ФОТАФАКТ2

Анжаліка Агурбаш перанесла сваё чарговае вяселле11

Чаму Мінск пастаянна падтапляе і ці можна з гэтым нешта зрабіць? Спецыяліст адказаў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?3

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць