Свет11

Цэны на нафту ўпершыню з 2022 года падняліся вышэй за 115 даляраў за бараль

Скачок адбыўся адразу на 20 працэнтаў, а некаторыя аналітыкі мяркуць, што цэны могуць дасягнуць у сакавіку і 150 даляраў.

Stringer / Anadolu via Getty Images

Сусветныя цэны на нафту ўпершыню з 2022 года перавысілі 115 даляраў за бараль на фоне засцярог, што абвастрэнне вайны ЗША і Ізраіля з Іранам можа надоўга парушыць пастаўкі праз Армузскі праліў, піша Бі-бі-сі.

Раніцай у панядзелак у Азіі нафта маркі Brent падаражэла прыкладна на 20% — да 115 даляраў за бараль, а амерыканская нафта Nymex Light Sweet вырасла больш чым на 17% — да 106,77 даляра.

Ф’ючарсы на Brent з пастаўкай у маі на лонданскай біржы Intercontinental Exchange выраслі на 25% — да 116 даляраў за барэль. Пра гэта сведчаць даныя таргоў па стане на 07:35.

Многія ўдзельнікі рынку прагназавалі, што на гэтым тыдні цана нафты дасягне адзнакі 100 даляраў за бараль.

У выніку для скачка на 10% спатрэбілася прыкладна хвіліна, а яшчэ праз 15 хвілін цана вырасла яшчэ на 10% падчас ранніх таргоў у Азіі.

На мінулым тыдні рынкі захоўвалі адносны спакой, хоць мільёны бараляў нафты і звадкаванага прыроднага газу аказаліся заблакаванымі ў Персідскім заліве з-за праблем з праходам праз Армузскі праліў.

Аднак эскалацыя ў выходныя, а таксама кадры разбурэння энергетычнай інфраструктуры як у Іране, так і ў краінах Персідскага заліва, выклікалі рэзкую трывогу на рынках.

Цяпер галоўнае пытанне — як будзе развівацца сітуацыя далей. Некаторыя аналітыкі лічаць, што калі праліў застанецца закрытым да канца сакавіка, цэны на нафту могуць усталяваць рэкорд і перавысіць 150 даляраў за бараль.

Рост, верагодна, прывядзе да далейшага падаражання бензіну, а таксама важных вытворных прадуктаў, такіх як авіяцыйнае паліва і ключавыя кампаненты для вытворчасці ўгнаенняў.

Галоўнымі спажыўцамі нафты і газу з краін Персідскага заліва застаюцца азіяцкія рынкі.

Аднак ужо ёсць прыкметы таго, што азіяцкія пакупнікі павышаюць цэны на амерыканскі газ: некаторыя танкеры, якія першапачаткова накіроўваліся ў Еўропу, разварочваюцца проста пасярэдзіне Атлантыкі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, каментуючы скачок цэн, заявіў, што кароткатэрміновы рост — «невялікая плата» за ліквідацыю іранскай ядзернай пагрозы.

«Кароткатэрміновы рост цэн на нафту, які хутка знікне пасля ліквідацыі іранскай ядзернай пагрозы, — гэта вельмі невялікая плата за бяспеку і мір для ЗША і ўсяго свету», — напісаў ён у сацсетцы Truth Social.

«ТОЛЬКІ ДУРНІ ДУМАЮЦЬ ІНАКШ!» — дадаў ён.

Міністр энергетыкі ЗША ў нядзелю заявіў амерыканскім тэлеканалам, што ўдары па энергетычнай інфраструктуры Ірана наносіць Ізраіль, а не ЗША — на фоне занепакоенасці ростам унутраных цэн на бензін, выкліканым вайной.

Каментары1

  • %
    09.03.2026
    Так, пакуль што гэта самы відавочны вынік адмысловай баявой аперацыяй.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць